Эфектыўны сродак сувязi з насельнiцтвам

Общество

раённая газета «Працоўная слава» заняла першае месца ў абласным творчым конкурсе на лепшае асвятленне дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці

Падвядзенне вынікаў гэтага конкурсу прайшло ў Барысаве і было сумешчана з семінарам, задачай якога выступіў пошук новых шляхоў узаемадзеяння журналістаў і выратавальнікаў дзеля дасягнення адзінай мэты – зберажэння жыцця і здароўя людзей. У мерапрыемстве ўдзельнічалі першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір ЯНЧЫК (на здымку ўручае Дыплом), прэс-сакратар – памочнік міністра па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, намеснік начальніка аддзела па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Кісель.

Выступоўцы падкрэслілі: і МНС, і сродкі масавай інфармацыі наладзілі цеснае і эфектыўнае супрацоўніцтва ў галіне папярэджання надзвычайных здарэнняў. Аб’яднаныя намаганні дапамагаюць важным парадам зайсці ў кожны дом, навучыць не паддавацца паніцы і ўмела супрацьстаяць пагрозе да прыезду пажарных. А значыць, такая работа не дарэмная і будзе мець працяг.

Наш кар.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *