«Ой, на Iвана, ой, на Купала»

Вечарам 6 ліпеня шматлікія жыхары Валожына сабраліся на пляцоўцы каля гарадскога возера, каб разам справіць Купалле.

Тон старадаўняму святу задалі вядучыя ў народных строях і сплеценых з траў вянках, ролю якіх выконвалі работнікі раённага Цэнтра культуры Вераніка Ляшкевіч і Юлія Фомкіна. Пад песню Карыны Кашырскай “Ой, на Івана, ой, на Купала” Наталля Клімянок правяла майстар-клас па пляценні вянкоў. Дзяўчаты, маленькія дзяўчынкі і дарослыя жанчыны з захапленнем выраблялі сабе прыгожыя галаўныя ўборы, якія пасля пускалі на ваду.

З дапамогай загадак вядучыя нагадалі, якія травы збіраюць у цудоўную ноч на Івана Купала. Не забыліся і пра чароўную Папараць-кветку. Музычныя падарункі прыпаднеслі валожынцам Юлія Фомкіна і Вераніка Ляшкевіч, што праспявалі народныя песні “Рэчанька” і “Купалінка”. Таксама яны правялі для прысутных гульні “Стаяць, Зорка!” і “Ручаёк”. Моладзь з задавальненнем прыняла ў іх удзел.

І вось надышоў момант аднаго з галоўных абрадаў – купальскага вогнішча. Яго з нецярпеннем чакалі і дзеці, і дарослыя. Менавіта агонь з’яўляецца сімвалічным увасабленнем магутнага сонца, і, згодна з павер’ем, у ім можна спаліць усе нягоды і смутак. Нямала знайшлося жадаючых узяцца за рукі, павадзіць карагод вакол вогнішча і разам паспяваць “Гары, гары ясна!”.

Святочнае гулянне працягнула канцэртная праграма народнага ансамбля народнай песні “Сваякі”. Выступленні гэтага калектыву карыстаюцца асаблівай папулярнасцю. Дзятва з радасцю танцавала пад знаёмыя мелодыі, а дарослыя падпявалі.

Далей прысутных чакаў флэшмоб “Танцуем разам!”. Вось дзе ўжо можна было парухацца ўволю! Ён плаўна перайшоў у святочную дыскатэку, якую правялі Уладзімір Ціханоўскі і Вераніка Ляшкевіч. У гэты час адбывалася акцыя раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, для якой загадзя была створана фотазона з рамкай старонкі БРСМ у Instagram, упрыгожаная мноствам паветраных шарыкаў. Моладзь і людзі старэйшага ўзросту з задавальненнем тут фатаграфаваліся, адразу публікавалі здымкі на сваіх старонках і памячалі хэштэгам. Лепшыя з іх былі адзначаны падарункамі РК ГА “БРСМ”.

Вогнішча ўжо даўно згасла, а разыходзіцца нікому не хацелася. Цудоўны настрой панаваў у душы ўсіх, хто завітаў на свята. Здавалася, кожны знайшоў у гэты вечар чароўную Папараць-кветку.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars