«Адзiн — «за», другi — супраць»:

працаўладкоўвацца афіцыйна жадаюць не ўсе

Пастаянная камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва працягвае сваю дзейнасць. Нядаўна прайшло чарговае пасяджэнне, падчас якога адбылася сустрэча з двума жыхарамі райцэнтра, якія працяглы час нідзе не працуюць.

Адзін з мужчын катэгарычна настроены супраць афіцыйнага працаўладкавання, другі ж чакае сезоннай работы і паабяцаў, што абавязкова прыступіць да яе з надыходам восені. Грамадзянам дадзены тлумачэнні аб парадку налічвання аплаты за ацяпленне і газазабеспячэнне для тых, хто не задзейнічаны ў эканоміцы. Калі да 1 кастрычніка яны не выйдуць на работу, аплата за названыя паслугі будзе налічвацца па стапрацэнтным тарыфе. Дарэчы, некаторым жыхарам Валожына, якія нідзе на працуюць, а пражываюць у дамах з гарачым забеспячэннем, аплата за карыстанне гарачай вадой ужо налічваецца па стапрацэнтным тарыфе.

Як было адзначана, вакансій у райне на сённяшні дзень хапае, кожнаму з наведвальнікаў члены камісіі прапанавалі па некалькі варыянтаў. У бліжэйшы час прадоўжыцца практыка запрашэння на пасяджэнні асоб, што фігуруюць у базе даных як беспрацоўныя. Кожнаму будзе прапанавана дапамога ў працаўладкаванні.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars