14 ліпеня сваё прафесійнае свята адзначалі работнікі падатковых органаў

Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне сёлета спаўняецца 29 гадоў. Тут працуе 25 чалавек. Даведзены план кансалідаванага бюджэту работнікі штогод выконваюць. Сёлета ён складае 30 млн 674 тыс. рублёў. На ўліку ў інспекцыі знаходзіцца 1087 плацельшчыкаў: 475 арганізацый і 612 індывідуальных прадпрымальнікаў. Акрамя гэтага, больш за 35 тыс. прыватных асоб здзяйсняюць разнастайныя маёмасныя плацяжы. Падатковы орган ажыццяўляе кантроль за выкананнем падатковага заканадаўства, правільнасцю вылічэння, своечасовасцю і паўнатой выплаты падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт як юрыдычнымі, так і фізічнымі асобамі.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў інспекцыяй за першае паўгоддзе 2019 года з юрыдычных асоб даналічана 303728 рублёў, што ў два разы перавышае ўзровень адпаведнага перыяду мінулага года. З фізічных асоб – 9725 рублёў, што таксама перавышае ўзровень адпаведнага перыяду мінулага года.

Граматамі за добрасумленнае выкананне прафесійных абавязкаў і ў сувязі з прафесіянальным святам Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне ўзнагароджаны намеснік начальніка інспекцыі Таццяна Якутовіч і галоўны юрысконсульт Ганна Бацян. Падзякі атрымалі старшы дзяржаўны падатковы інспектар Дзіяна Родзевіч і галоўны дзяржаўны падатковы інспектар Юлія Борыс.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Намеснік начальніка ўпраўлення ўліку падаткаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне Алена Радзівілка да Дня работнікаў падатковых органаў атрымала Падзяку за добрасумленнае выкананне прафесійных абавязкаў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці.

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars