СуперСтар

Спорт

У спартыўнай зале дзяржаўнай установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна” прайшло незвычайнае мерапрыемства для людзей пенсіённага ўзросту па асновах бяспекі жыццядзейнасці “СуперСтар”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Удзельнікі – жыццярадасныя людзі, якія ўмеюць зрабіць уласнае жыццё разнастайным, насычаным новымі падзеямі.

У пачатку каманды прадставілі візітныя карткі, што стала добрай магчымасцю, каб прадэманстраваць свае творчыя здольнасці. Прадстаўленне каманд было па-сапраўднаму крэатыўным. Пасля гучалі прыпеўкі на супрацьпажарную тэму. Дарэчы, гэтыя невялікія творы жанчыны склалі самастойна. Выканаўцы таксама пастараліся. Атрымалася весела і пазнавальна. Затым адбылася спартыўная эстафета, у якой былі элементы адпрацоўкі бяспечных паводзін. Ведама ж, ніхто не хацеў падвесці свой калектыў, таму кожны паказаў, на што здольны. У выніку атрымалася, што з заданнямі годна справіліся ўсе. Абедзьве каманды паказалі выдатны вынік і таму былі прызнаны пераможцамі, за што атрымалі заслужаныя ўзнагароды – дыпломы, салодкія падарункі і… станоўчы зарад бадзёрасці.

Наш кар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *