Калодзеж, калодзеж, дай вады напiцца

Для асноўнай часткі жыхароў раёна галоўная крыніца пітной вады – шахтавыя студні. Не сакрэт, што яна не самая надзейная: на якасць вады аказваюць уплыў розныя фактары, у тым ліку ўмовы надвор’я. Існуе верагоднасць падтаплення калодзежаў і, як вынік, забруджання вады.

Што ж трэба зрабіць, каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх, выкарыстоўваючы для піцця калодзежную ваду? Гэта пытанне адрасавалі нам чытачы, з ім мы і звярнуліся да спецыяліста.

Наталля Булава, урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі:

– Калі калодзеж выпадкам затапіла, каб пазбегнуць неспадзяваных наступстваў, для піцця і прыгатавання ежы неабходна выкарыстоўваць толькі бутыляваную або прывазную ваду гарантаванай якасці. Не радзей чым раз у год, асабліва пасля паводкі, уладальнікі шахтавых калодзежаў павінны праводзіць чыстку калодзежа з адначасовым рамонтам мацаванняў, а таксама дэзінфекцыю вады і сценак. Падчас гэтых работ піць ваду з калодзежа забараняецца.

Парадак ачысткі і абеззаражання шахтавага калодзежа:

  1. Адпампаваць ваду.
  2. Ачысціць дно, зруб (сцены) ад бруду, моху і слізі. На дно калодзежа насыпаць чысты пясок.
  3. Правесці герметызацыю швоў ствала, ліквідацыю расколін і шчылін, адрамантаваць навес. Забяспечыць наяўнасць глінянага «замка» і адмосткі (камень, асфальт) па перыметры агалоўка.
  4. Апрацаваць унутраную і вонкавую паверхні калодзежа абеззаражвальным рэагентам, у якасці якога можа выкарыстоўвацца хлоркавая вапна (5% раствор).
  5. Пасля напаўнення калодзежа чыстай вадой неабходна правесці дэзінфекцыю вады: у калодзеж заліваюць раствор хлоркавай вапны, прыгатаваны з разліку 1 кг вапны на 1 м3 вады. Змешваюць ваду ў калодзежы, закрываюць яго вечкам і пакідаюць на 6-8 гадзін. Затым трэба адпампаваць ваду, пакуль не знікне пах і прысмак хлору. Для тэрміновага абеззаражання можна ўжываць таблеткі “Акватабс 8,68 г” (0,5-1 таблетка на 1 м3 вады), якія папярэдне раствараюць у невялікай колькасці вады.
  6. Пасля праведзенай дэзінфекцыі выпампаваць ваду з калодзежа цалкам, а сценкі прамыць чыстай вадой.
  7. Пасля правядзення чысткі і дэзінфекцыі абавязкова праверыць якасць пітной вады. Для гэтага можна звярнуцца як у тэрытарыяльныя ўстановы дзяржсаннагляду вобласці, так і ў любую іншую лабараторыю, акрэдытаваную на падобныя віды даследаванняў.

“Піце смачную, а галоўнае, якасную і бяспечную ваду!” – парэкамендавала чытачам Наталля Міхайлаўна.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars