Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

У ліпені адначасова пачнуцца работы па замене ліфтаў у раённай паліклініцы і Івянецкай гарпасялковай бальніцы.

Распрацавана і прайшла экспертызу праектна-каштарысная дакументацыя. Выбіраецца падрадная арганізацыя, якая будзе весці работы. Само ліфтавае абсталяванне закуплена і ўжо дастаўлена на месцы.

 

З 12 па 14 ліпеня ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці прайшла рэспубліканская спартакіяда сярод кіруючых работнікаў структурных падраздзяленняў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. У яе праграме былі спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе, шашках, дартсе, перацягванні канату, рыбнай лоўлі, паляўнічым стралковым шматбор’і, якое ўключала стральбу па талерачках, кулявую стральбу па нерухомай мішэні і стральбу з лука, а таксама кулінарны конкурс.

За каманду Мінскай вобласці выступалі дырэктар Валожынскай раённай структуры таварыства Павел Яўгеньевіч Шляпо і бухгалтар Алена Аляксандраўна Юша. Агульнакаманднае першае месца і пераходны кубак заваявала каманда Мінскай вобласці. Дарэчы, да гэтага тры гады запар кубак даставаўся камандзе Гомельскай вобласці.

 

Лета – час не толькі адпачынку, канікулаў, але і масавых нарыхтовак. Да таго ж шчыруюць не толькі гаспадыні на прыватных участках і дачах. У напружаным рытме працуюць і нарыхтоўшчыкі райспажыўтаварыства.

Па чацвяргах і нядзелях гандлююць нарыхтаванай садавінай і гароднінай, дарамі лесу на Валожынскім рынку. Палатка райспажыўтаварыства з гароднінай устаноўлена і працуе таксама ў Ракаве. Маладой бульбай, морквай, буракамі, цыбуляй і часнаком, капустай гандлююць магазіны “Гасцінец”, “Ветразь”, “Мінскі край” і “Мерыдыян” у райцэнтры і ўсе сельскія магазіны. Сёлетні год быў вельмі ўраджайны на клубніцы, якіх нарыхтавалі і прадалі насельніцтву 4,1 тоны. Ужо нарыхтавана 900 кілаграмаў чырвоных парэчак і 130 кілаграмаў чарніц.

 

Выхаванка Івянецкага дома-інтэрната васьмікласніца Марына Мініч пабывала на канцэрце Надзеі Кадышавай і ансамбля “Залатое кальцо”, які праходзіў на “Славянскім базары” ў Віцебску 14 ліпеня.

Запаветную мару дзяўчыне дапамаглі здзейсніць валанцёры дабрачыннага фонду імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Марына спявае і сама, удзельнічае ў канцэртах у сваёй установе. Яна ведае ўсе песні Надзеі Кадышавай, збірае звесткі пра спявачку, якія з’яўляюцца ў сродках масавай інфармацыі, мае ўсе дыскі “Залатога кальца”. На канцэрце дзяўчына спявала ўголас разам са сваім кумірам.

 

“Парывы сэрца і душы” – так называецца выстава вышываных работ жыхаркі райцэнтра Тамары Сухавецкай, якая ў гэтыя дні праходзіць у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры.

Сярод 19-і па-мастацку выкананых карцін прадстаўлены работы, вышываныя крыжыкам і бісерам. На іх – жаночыя партрэты, бытавыя сцэнкі і жывёлы.

 

“Свята сонечнага дня” арганізавала для дзяцей і падлеткаў дырэктар Пугачоўскага сельскага Дома культуры Наталля Жызнеўская.

І ў той суботні дзень сапраўды было сонечна і цёпла, што нячаста здараецца сёлетнім ліпенем. На свята сабралася больш за 60 чалавек. Сваіх дзяцей і ўнукаў прывялі члены аматарскага аб’яднання пажылых людзей “Залаты ўзрост” і клуба “Свет сям’і”. Праводзіліся розныя рухавыя гульні, працаваў батут, прадаваліся салодкая вата і дзіцячыя цацкі. Завяршылася свята, якое доўжылася тры гадзіны, дзіцячай дыскатэкай на свежым паветры.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars