Малады ўзрост для прафесiйнага росту не перашкода

Дарагога каштуе, калі пра маладога спецыяліста кіраўнік прадпрыемства гаворыць, што той – сапраўдны прафесіянал. Менавіта такую характарыстыку даў дарожнаму майстру Ігару Лапуцкаму дырэктар філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” Уладзімір Саевіч.

Юнак нарадзіўся і вырас у вёсцы Баравікі, але сярэднюю адукацыю атрымаў на Стаўбцоўшчыне – так склаліся сямейныя абставіны. Галоўнае, вучыўся добра. З пятага класа стаў пастаянным удзельнікам прадметных алімпіяд. Любімыя дысцыпліны – матэматыка і фізіка. Дарэчы, ЦТ па беларускай мове таксама напісаў добра. Прафесію выбраў задоўга да заканчэння школы. Яшчэ падлеткам вырашыў стаць інжынерам, хоць у той час не зусім уяўляў, чым канкрэтна давядзецца займацца. Проста ў галаве засела: гэта “тэхнары”, якія ўсё жыццё “сябруюць” з дакладнымі навукамі. Пазней даведаўся, што кірункаў у прафесіі мноства. Калі знаёміўся з пералікам магчымых спецыяльнасцей Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (гэта навучальная ўстанова выклікала найбольшы давер), звярнуў увагу на дзве, якія падаліся самымі прывабнымі – будаўніцтва дарог і мастоў. У выніку выбраў дарогі. Вучыцца чалавеку з моцнай матывацыяй было не складана, тым больш, ужо першы семестр пацвердзіў: знайшоў тое, што яму патрэбна. Будучы інжынер ніводнага разу не дазволіў сабе набыць гатовую курсавую ці кантрольную работу – вучыўся выключна самастойна.

Хутка споўніцца два гады, як ён увайшоў у штат валожынскай дарожнай арганізацыі. За гэты час прыклаў значныя намаганні, каб стаць у калектыве сваім, займець рэпутацыю моцнага спецыяліста. Сур’ёзнага, адказнага маладога чалавека тут ацанілі з першых дзён сумеснай працы. Сёння кіруе брыгадай. Сярод падначаленых – рабочыя, машыністы, вадзіцель, усяго сем чалавек. Але нават такіх вопытных работнікаў, як Віктар Юроіць і Генадзій Літвін не бянтэжыць, што непасрэдны начальнік – літаральна ўчарашні студэнт. Мужчыны прывыклі ацэньваць людзей па кампетэнтнасці. “Наш Ігар Паўлавіч – моцны прафесіянал, – сцвярджаюць яны. – Работы не баіцца, плануе яе з розумам, арганізатарскія здольнасці мае – дай Бог кожнаму”.

Яго сапраўды можна ставіць у прыклад усім, хто пачынае свой прафесійны шлях. Каб займець аўтарытэт, амаль два гады не дазваляў сабе расслабляцца – унікаў у кожную дробязь, не саромеўся кансультавацца з галоўным інжынерам Дзмітрыем Князевым, раіўся з брыгадай. Выхадных меў няшмат. Але ж ён не проста інжынер, мае званне лейтэнанта (ва ўніверсітэце была ваенная кафедра), таму падпарадкоўвацца загадам прывучаны. Пра такіх, як ён, гавораць: трывала стаіць на нагах. І сапраўды, у свае 24 гады мае жыллё (пакуль інтэрнат, але пакой – асобны), нядрэнную зарплату і, што самае галоўнае, мары і планы. Што тычыцца адпачынку – заўзяты аматар рыбалкі, паважае спорт, нядаўна адкрыў для сябе чароўны свет падарожжаў.

У апошні час брыгада пад кіраўніцтвам Ігара Лапуцкага шчыруе на ўчастку Кіявец-Манькаўшчына-Бакшты. Іх задача: рамонт васьмі з палавінай кіламетраў дарогі. Пасля завяршэння паступіць новая задача, затым – наступная… Маладога чалавека гэта не засмучае, наадварот, запатрабаванасць – тое, да чаго імкнецца. Ён добра ўсведамляе: прафесію абраў не з простых – 90% працоўнага часу даводзіцца праводзіць далёка ад кабінета (і гэта незважаючы на капрызы надвор’я!). Але ж яе можна назваць і ўдзячнай – карысць ад намаганняў дарожнікаў заўважыць і ацэніць кожны. Тут галоўнае: працаваць з душоў, вытрымліваць тэхналогію, не збаўляць тэмп і ўпэўненна рухацца наперад.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

У апошні час брыгада пад кіраўніцтвам Ігара Лапуцкага шчыруе на ўчастку Кіявец-Манькаўшчына-Бакшты. Іх задача: рамонт васьмі з паловай кіламетраў дарогі.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars