Мiлiцэйскiя заслугi

Общество

МІЛІЦЭЙСКІЯ ЗАСЛУГІ

Па выніках дзейнасці за першае паўгоддзе бягучага года аператыўна-дзяжурная служба РАУС прызнана лепшай у вобласці. Кіруе падраздзяленнем маёр міліцыі Уладзімір Шукевіч.

Прыемную навіну паведаміў намеснік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Мінаблвыканкама Андрэй Грыб, які прысутнічаў на нарадзе па падвядзенні вынікаў работы райаддзела за 6 месяцаў 2019 года. За дакладнае кіраванне нарадамі, што задзейнічаны ў сістэме адзінай дыслакацыі, аператыўныя выезды на выклікі, раскрыццё злачынстваў, зладжаную работу з дастаўленымі Уладзіміру Шукевічу быў уручаны юбілейны медаль “100 гадоў беларускай міліцыі”.

Граматай Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама за высокія паказчыкі ў службе ўзнагароджаны старшы інспектар-дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы маёр міліцыі Юрый Жукоўскі. Падзякай начальніка абласнога кіраўніцтва адзначана работа інспектара дарожна-патрульнай службы капітана міліцыі Аляксандра Лукашанца і міліцыянера-дзяжурнага інспекцыі часовага ўтрымання старшага прапаршчыка міліцыі Аляксандра Радвіловіча. Пагоны чарговага спецыяльнага звання “старшы лейтэнант міліцыі” атрымаў оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Дзяніс Бароўскі.

Алена ЗАЛЕСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *