Дрэнна жыць, калi на працы пiць…

Гэта сумная гісторыя аб выпадку вытворчага траўматызму магла б і не з’явіцца на старонках нашай газеты, бо адбылася яна ў Стоўбцах з жыхаром гэтага райцэнтра яшчэ 25 сакавіка. А з Валожыншчынай сітуацыю звязвае адзіны факт: фірма, якая заключыла дагавор падраду з пацярпелым, зарэгістравана ў нашым раёне.

Аб выкананні работ па кладцы цагляных перагародак на адным з аб’ектаў стаўбчанін і ТАА «ТДКом» дамовіліся пісьмова. І мужчына прыступіў да абавязкаў. У той злашчасны дзень чалавек працаваў на вышыні прыкладна 2 метраў, стоячы на падмостках. Паабедаўшы, ён завітаў у магазін, купіў бутэльку віна, выпіў яго і рушыў назад на працу. Узлез на лясы, нахіліўся за чарговай цаглінай, страціў раўнавагу і ўпаў на бетонную падлогу, страціўшы прытомнасць. Зразумела, яму аказалі неабходную дапамогу, але ад прапановы паехаць у бальніцу мужчына адмовіўся. Тады яго завезлі дадому. А вечарам небараку стала дрэнна, спатрэбілася «Хуткая». Медыкі дыягнаставалі ў яго адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, пераломы лапаткі і рэбраў. У пробах крыві зафіксавалі 2,61 праміле алкаголю…

Як паведаміў загадчык сектара працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Генадзь Траскевіч, падчас расследавання ўстаноўлена, што на сродках падмашчвання, з якіх упаў мужчына, адсутнічалі пярылы і бартавыя агароджы. Работнік не быў забяспечаны будаўнічай каскай, а таксама яму не выдалі ахоўны пояс, які неабходна ўжываць пры ўмове адсутнасці агароджы.

Акрамя таго, высветлілася, што дапушчаны дырэктарам ТАА «ТДКом» да кладкі цэглы чалавек не прайшоў навучанне бяспечным метадам і прыёмам працы, стажыроўку і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, не меў ён і адпаведнай кваліфікацыі муляра.

Па выніках расследавання Валожынскі раённы выканаўчы камітэт рэкамендаваў ТАА «ТДКом» прыняць неабходныя меры па прадухіленні падобных выпадкаў; абставіны і прычыны няшчаснага здарэння давесці да ведама ўсіх работнікаў арганізацыі; не дапускаць да выканання работ людзей, якія не прайшлі інструктажы па ахове працы, стажыроўку, навучанне і праверку ведаў па пытаннях аховы працы і не маюць адпаведнай кваліфікацыі. Нельга дапускаць эксплуатацыю сродкаў падмошчвання без агародж. Арганізацыі неабходна распрацаваць тэхналагічную карту або праект вытворчасці работ. Таксама па выніках спецыяльнага расследавання дырэктара ТАА «ТДКом» накіруюць на пазачарговую праверку ведаў па ахове працы.

 

Сяргей САДОЎСКІ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars