У гаспадарках раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў

У ААТ “Агра-Дубінское” скошана (2-м укосам) 900 га лугоў. Нарыхтавана 15111 тон сенажу (970 – у палімернай плёнцы) і 165 тон сена. Паспелі тут убраць і аднагадовыя культуры на зернесянаж, якіх было пасеяна 320 га, што ў выніку дало 4800 тон пажыўнай масы. Каб статак гаспадаркі зімаваў з добрым запасам, механізатары выкарыстоўваюць усе магчымасці, якія прадастаўляе прырода. Таму ўжо сёння маецца ўпэўненасць у тым, што кармавая база будзе забяспечана. Як сцвярджаюць кіраўнік гаспадаркі Генадзій Каспяровіч і галоўны аграном Пётр Язерскі, слабых звёнаў у камандзе дубінскіх механізатараў няма ўвогуле, тым не менш, Валерыя Рагачэвіча і Івана Саломку называюць у першую чаргу. Валерый за сезон паспеў скасіць больш за 1550 гетараў. Зграбаць травы давялося Івану. Не адстаюць ад сяброў Віктар Бурко, Яўген Арцюкевіч і іншыя работнікі. Хлопцы працуюць – косяць, падбіраюць, адвозяць, утрамбоўваюць старанна. Усе яны з кагорты людзей, што не баяцца ніякай нагрузкі. Дарэчы, кожнаму падуладныя любыя віды работ, пачынаючы з сяўбы і заканчваючы ўборкай. Але ж і кіраўніцтва гаспадаркі сваім клопатам падтрымлівае імкненне да добрага выніку.

Калі дазволіць надвор’е, гэтак жа хутка і якасна правядуць уборку зерневых. Сваёй чаргі на палях сельгаспрадпрыемства чакаюць яравыя – авёс (30 га), ячмень (500 га), пшаніца (100 га), зернебабовыя (270 га), кукуруза (700 га), цукровыя буракі (650 га), лён-кудраш (100 га) і яравыя – пшаніца (80 га), жыта (475 га), трыцікале (579 га). На 360 гектарах быў пасеяны рапс, які ўбралі на мінулым тыдні (490 тон).

У ААТ “Багданаўскае” 830 гектараў лугоў. Здавалася б, з кармамі праблем быць не можа. Аднак, як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Віктар Трус, ужо другі год запар багданаўскім сельгасвытворцам з касьбой не шанцуе. У мінулым сезоне з-за спёкі травы высахлі, касавіца праходзіла з цяжкасцямі. Сёлетняе надвор’е таксама не радавала. Усё ж механізатары, а гэта выдатная каманда вопытных, працавітых людзей, маюць намер змагацца да апошняга цэнтнера сакавітай каштоўнасці. У першых радах – Леанід Ляжневіч і Віктар Жукоўскі. Работа працаўнікоў узаемазвязана. Віктар Казіміравіч касіў (агрэгат “КДЛ-2.7”), а Леанід Віктаравіч (комплекс “КВК-800”) займаўся змяльчэннем і падборкай масы. Побач з імі – сябры і калегі Андрэй Кавалеўскі, Аляксандр Матус, Валерый Юша і іншыя. Мы пазнаёміліся з працаўнікамі ў час абеду. Мужчыны дзейнасцю мясцовай сталовай задаволены, дружна адзначаюць выдатную якасць страў, што двойчы (днём і верачам) дастаўляюцца на палі.

У гаспадарцы паспелі ўбраць 235 гектараў рапсу, намалочана 385 тон пры ўраджайнасці 16,4 ц/га. Тут спадзяюцца на добрую ўраджайнасць азімых – пшаніцы (300 га), трыцікале (430 га), жыта (100 га); яравых – ячмяню (208 га), аўса (38 га), пілюшкі (60 га); кукурузы (366 га) і цукровых буракоў (250 га).

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars