Ашукаць пасажыраў не ўдалося

Падчас II Еўрапейскіх гульняў транспартнай інспекцыяй былі праведзены кантрольныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне парушэнняў правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі.

Яны прайшлі на тэрыторыі, прылеглай да Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” і чыгуначнага вакзала, а таксама ў месцах правядзення спаборніцтваў з улікам раскладу: стадыёна “Дынама”, “Мінск-арэны”, Палаца спорту, “Чыжоўка-арэны”, Палаца спорту “Уручча”, САК “Алімпійскі” і іншых.

У асноўным, правяраліся асобы, якія выконвалі перавозкі пасажыраў пад выглядам уладальнікаў аўтамабіляў-таксі.

Мерапрыемствы ажыццяўляліся пераважна ў мэтах прафілактыкі і папярэджання парушэнняў. Праводзілася тлумачальная работа па пытаннях арганізацыі і выканання аўтаперавозак пасажыраў, ацэньваўся тэхнічны стан таксі. Аператыўна прадухіляліся ўмовы, якія садзейнічалі ўчыненню парушэнняў пры выкананні перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі. Аднак разам з тым работнікі філіяла праверылі 303 транспартныя сродкі – і выявілі 217 парушэнняў. Складзены 32 акты МТХ, выдадзена 18 патрабаванняў (прадпісанняў) на ліквідацыю парушэнняў, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 106 асоб на агульную суму каля 3 тысяч рублёў.

Асноўнымі парушэннямі сталі не адпаведнае патрабаванням знешняе і ўнутранае афармленне аўтамабіля-таксі, адсутнасць неабходных дакументаў, адсутнасць тэхагляду, парушэнні Палажэння аб страхавой дзейнасці і іншыя парушэнні заканадаўства ў галіне транспартнай дзейнасці.

Мерапрыемствы дазволілі папярэдзіць парушэнні з боку таксістаў у дачыненні да пасажыраў-гасцей і аматараў спартыўных спаборніцтваў. Падчас Гульняў скаргаў на работу аўтамабіляў-таксі ў транспартную інспекцыю не паступала.

Георгій ЖУЛЕГА,

начальнік філіяла Транспартнай інспекцыі

па г. Мінску і Мінскай вобласці

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars