З надзеяй на багаты хлеб: рупліўцы нівы справілі «Зажынкі-2019»!

Сёлета перад хлебаробамі Валожыншчыны стаіць задача не проста ўбраць ураджай, які, да слова, займае плошчу ў 23 тысячы 346 гектараў, але зрабіць гэта беражліва, шануючы кожнае зернетка. І ў вопытных людзей атрымаецца так спрацаваць! У гэтым выказаў упэўненасць, віншуючы ўдзельнікаў раённага свята «Зажынкі-2019», першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір Сяргеевіч Чычкін. Урачыстае мерапрыемства праходзіла на залатых палетках гародзькаўскай зямлі.

Лёгкая непагода не здолела перашкодзіць галоўнай падзеі ў штогадовым гаспадарчым календары. Падтрымаць, падбадзёрыць, парадавацца за герояў жніва, якія чарговы сезон перасядуць за рулі магутных камбайнаў і падораць без астатку ўвесь свой вопыт і сілы спелай збажыне, прыйшлі на поле жонкі, матулі, дзеці, аднавяскоўцы. У бягучым годзе ў ААТ «Лоск» убіраць ураджай будуць экіпажы Уладзіслава Яроты з Вадзімам Нячаевым, Сяргея Навінскага, Дзмітрыя Сімановіча, Аляксандра Гасціловіча, Мікалая Барташа, Сяргея Шаўлюка і яшчэ аднаго Аляксандра Гасціловіча. Настроены камбайнеры рашуча: абы тэхніка не падвяла, а за імі справа не замарудзіць!

У названай гаспадарцы ўборачная плошча складае 1826 гектараў, на жніве задзейнічаны 7 камбайнаў. Пры сярэдняй нагрузцы на адзін сельгасагрэгат у 261 га на ўсю кампанію спатрэбяцца 22 дні. Гэта сярэднераённы паказчык.

Што да агульных лічбаў, то яны наступныя: ва ўборачнай кампаніі-2019 на Валожыншчыне ўдзельнічаюць 88 камбайнаў, дзённая выпрацоўка на іх – 1056 гектараў. На адвозцы зерня будуць працаваць 64 адзінкі тэхнікі. Вагавая гаспадарка ў раёне цалкам гатова зафіксаваць дакладны танаж прывезенага хлеба. На дапрацоўцы збожжа працуюць 16 зернесушыльных комплексаў, у тым ліку 4 з магутнасцю 40 тон у гадзіну. 62 склады і ёмістасці гатовы прыняць і захаваць амаль 97 тысяч тон сабранага са спелых ніў прадукту…

Адным словам, прадпрыемствы АПК поўнасцю гатовы да паспяховага старту. Што ж, добрага надвор’я і поўных бункераў усім!

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Важкаму караваю з новага ўраджаю шчыра рады першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір Сяргеевіч ЧЫЧКІН.

Свята першага снапа ўрачыста прайшло на жніўных палетках ААТ «Лоск».

 

Гаспадар лоскіх палеткаў – старшыня сельгаспрадпрыемства Станіслаў Вячаслававіч БЕРТАШ з галоўным сімвалам сёлетняй уборачнай кампаніі – першым снапом.

 

Па традыцыі, на ўраджайнае, прадукцыйнае жніво без сумных эксцэсаў благаславіў хлебаробаў настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы айцец Сергій.

 

Самы кранальны момант свята: нетаропка і ўпэўнена камбайны заязджаюць на збажыну і робяць першыя ў гэтым годзе намалоты… Няхай спраўдзяцца разлікі на ўраджай!

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars