У перспектыве прыбытак

Общество

Работа калектыву ААТ “Мінаблаўтатранс” філіяла “Аўтамабільны парк № 14” у 1-м паўгоддзі ў эканамічных паказчыках выглядае досыць аптымістычна: планавыя заданні выкананы на 100 працэнтаў, траты паступова скарачаюцца, і ёсць надзея, што фініш года прадпрыемства сустрэне з прыбыткам.

Станоўчая дынаміка забяспечана мэтавым фінансаваннем у асноўныя сродкі вытворчасці, арганізацыяй грузавых і пасажырскіх перавозак. Але, як зазначыў дырэктар філіяла Уладзімір Дзесюкевіч, галоўны патэнцыял поспеху – людзі.

Многія працаўнікі з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі роднага прадпрыемства, не здрадзілі яму ў самыя складаныя часы, заўсёды старанна і сумленна выконвалі і выконваюць свае прафесіянальныя абавязкі. Зладжана функцыянуе ўчастак грузаперавозак, не дапускаюць прастояў работнікі заправачнай станцыі і складоў, а вопытныя спецыялісты з ліку зваршчыкаў і слесараў якасна забяспечваюць своечасовасць рамонтных работ.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *