Дакумент на аб’ект

Официально

З надыходам летняга перыяду попыт на паслугі спецыялістаў Валожынскага аддзялення Маладзечанскага філіяла абласнога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры значна ўзрастае.

Час адпачынку нашы людзі адводзяць не толькі на курорты і экскурсійныя паездкі, але і стараюцца заняцца карыснымі справамі, да якіх усё не даходзяць рукі. Ды і дачнікі летам актывізуюць афармленне здзелак па нерухомасці, пашпартоў уласнасці на прысядзібныя ўчасткі, пабудовы.

Тыя грамадзяне, якім нязручна дабірацца ў райцэнтр, могуць ажыццявіць патрэбную працэдуру па месцы жыхарства. Для гэтага супрацоўнікі бюро праводзяць выязныя прыёмы ў сельвыканкамах згодна з графікам. Індывідуальныя заказы рашаюцца ў залежнасці ад пажаданняў заказчыка.

Па дзеючым заканадаўстве ўся нерухомасць павінна мець належныя дакументы. У жыцці здараюцца розныя сітуацыі. І нярэдка людзям даводзіцца ў судовым парадку даказваць сваё права на бацькоўскую сядзібу, падворак.

Штогод расце колькасць выдзеленых новых участкаў пад забудовы. Іх таксама неабходна аформіць, нават пры ўмове кансервацыі на ўзроўні закладкі фундаменту. Сярэдні кошт паслуг “з нуля” складзе прыкладна 200 рублёў.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *