Свой «Час пiк»

Общество

Попыт на пластмасавыя вырабы таксама мае свой “час пік”. І прыпадае ён акурат на летні перыяд.

Філіял № 1 ААТ “Завод “Белпласт”, пачынаючы з мая, значна павялічыў выпуск брылёў да бейсболак. У залежнасці ад фасону гэта дэталь выконваецца ў празрыстым ці каляровым варыянце. Да 30 тысяч штук у месяц патрабуецца айчынным партнёрам па бізнесе эксклюзіўных рамак да аўтамабільных нумароў. Цяплічныя гаспадаркі і арганізацыі, якія займаюцца азеляненнем, ахвотна набываюць пластмасавыя элементы пад вулічнае дэкарыраванне. Сёлета асабліва хадавым таварам сталі так званыя “катушкі” для раслін: толькі з валожынскага канвеера іх сышло больш за 100 тысяч адзінак.

Для аздараўленчых лагераў з цэхаў прадпрыемства адгружана каля 4 тысяч дазатараў для вадкага мыла. Яшчэ на такую ж колькасць гэтага віду прадукцыі паступіў заказ ад школьных устаноў да пачатку новага навучальнага года.

Самым жа стабільным застаецца партнёрства з трактарным заводам. Там незалежна ад пары года заўсёды патрабуюцца змывальныя бачкі.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *