Страты кампенсаваў Белдзяржстрах

Общество

Як паведамілі ў Валожынскім прадстаўніцтве Белдзяржстраху, перажыць страты маёмасці ў выніку прыродных катаклізмаў, якія адбыліся ў бягучым годзе, многім грамадзянам дапамагло страхаванне маёмасці.

За нанесеную шкоду ў выніку майскай паводкі выплачана звыш 26000 рублёў. Усяго кампенсацыю за падтапленні атрымалі 42 чалавекі. Найбольшыя выплаты (каля 6-7 тысяч рублёў) атрымалі жыхары вёсак Брылькі, Нелюбы, Сярэдняе Сяло, чые дамы і гаспадарчыя пабудовы аказаліся пашкоджанымі вадой.

Выплачаны грашовыя сродкі і ўласнікам дамоў, у якія трапілі навальнічныя разрады, у выніку чаго адбыліся ўзгаранні. Шмат выпадкаў, калі падчас навальніц выходзілі са строю электрапрыборы, ацяпляльнае і воданагравальнае абсталяванне.

Па фактах пажараў ад пацярпелых паступіла 15 заяў. Усе выпадкі аказаліся страхавымі. Агульная сума кампенсацый склала 100361 рубель.

Даволі частымі з’яўляліся ў бягучым годзе выплаты ў выніку падзяжу ці вымушанага забою свойскіх жывёл – 14 выпадкаў (14160 рублёў).

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *