Адпачылi на ўлоннi прыроды

Общество

На экалагічнай сцежцы, што створана на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Налібоцкая пушча”, супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва разам са сваімі выхаванцамі правялі пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства-квэст “Пазнаём прыроду роднага краю”.

Валянціна Відзевіч пазнаёміла юных турыстаў з гісторыяй стварэння сцежкі, расказала пра флору і фаўну пушчы. Разам з Людмілай Сухадолец і Ларысай Мытнік юнакі і дзяўчаты збіралі лекавыя расліны, плялі вянкі, затым, падзяліўшыся на дзве каманды, змагаліся за перамогу ў спартыўнай эстафеце, якую з улікам іх магчымасцей падрыхтаваў кіраўнік гуртка “Рухальная актыўнасць” Уладзімір Патапенкаў. Непасрэдна на ўлонні прыроды вандроўнікі атрымалі ўрок па выкарыстанні турыстычнай амуніцыі – вучыліся абсталёўваць месца начлегу, ставіць палатку, гатаваць паходную ежу. Завяршылася экскурсія сумесна прыгатаваным абедам, затым загадчыца аддзялення Ларыса Шчарбачэвіч уручыла ўдзельнікам прызы ад салона “Міласэрнасць” ТЦСАН.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *