Лета з карысцю

Молодежный курьер

Аздараўленчая кампанія на Валожыншчыне працягваецца: для вучняў раёна ў трэцюю змену адкрыты 6 аздараўленчых лагераў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей.

З 13 па 21 чэрвеня для 40 вучняў раёна, якім патрабуецца павышаная педагагічная ўвага, працаваў ваенна-патрыятычны лагер “Патрыёт” на базе вайсковай часці № 30695 г. Валожына. А ўжо з 15 па 23 чэрвеня на абсталяваную паляну дзяцей паклікаў лагер маладзёжнага актыву “Лідар”. 42 вучні на працягу 9 дзён пазнавалі рамантыку жыцця на прыродзе. Надоўга запомняцца і пражыванне ў палатках, і вячоркі каля вогнішча, спартыўныя і пазнавальныя мерапрыемствы, дзе вучні мелі цудоўную магчымасць паказаць свае лідарскія якасці, арганізатарскія здольнасці. Можна з упэўненасцю сказаць: у наступным годзе дзеці прыедуць сюды зноў.

Нязменнай папулярнасцю ў школьнікаў раёна ўжо не адзін год карыстаецца турыстычна-краязнаўчы лагер “Парус” на базе аздараўленчага цэнтра турызму ў Ратамцы. З 15 па 23 чэрвеня 36 дзяцей адправіліся туды на аздараўленне. Лагерная змена заўсёды напоўнена выязнымі мерапрыемствамі. За 9 дзён рабяты паспелі наведаць батанічны сад і цырк, пакатацца на цеплаходзе па Мінскім моры, пабываць ў трох музеях: Вялікай Айчыннай вайны, “Краіна-міні” і музеі культуры і побыту ў Заслаўі. Эстафету ў гэтым лагеры падхапілі івянецкія школьнікі, вольны час якіх будзе такім жа цікавым і напоўненым.

Спартыўна-аздараўленчы лагер “Алімпіец” на базе Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната з 17 па 25 чэрвеня сабраў сапраўдных спартсмена, для ікіх былі арганізаваны штодзённыя вучэбна-трэніровачныя заняткі па дзюдо і настольным тэнісе. Спартыўныя мерапрыемсты, што былі арганізаваны падчас змены, спрыялі таксама павышэнню агульнай фізічнай падрыхтоўкі і вынослівасці выхаванцаў Валожынскай ДЮСШ.

Аднак не толькі адпачыць і атрымаць масу станоўчых эмоцый могуць школьнікі Валожыншчыны. Магчымасць сумясціць прыемнае з карысным і зарабіць грошы маюць 10 чалавек, што з 15 чэрвеня наведваюць лагер працы і адпачынку “Вясёлка” ў Суднікаўскай сярэдняй школе.

Наш кар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *