Дошка гонару

Аграрный сектор и промышленность

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі работы на жніве па стане на 26 ліпеня 2019 года.

Лепшая гаспадарка:

СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” – дырэктар Генадзь Уладзіміравіч БЫЧКОЎСКІ: убрана 10 працэнтаў уборачнай плошчы, ураджайнасць зернфевых культур складае 47,2 цэнтнера з гектара.

Лепшы камбайнавы экіпаж:

старшы камбайнер Аляксандр Сяргеевіч ТКАЧЭНКА і камбайнер Максім Аляксандравіч НОВІК з КСУП “Пяршаі-2014”, якія на камбайне “Lexion-510” убралі 216 гектараў і намалацілі 468 цэнтнераў збожжа.

Лепшы вадзіцель:

Аляксандр Аляксандравіч ГОЛУБ з КСУП “Пяршаі-2014”, які на аўтамабілі “МАЗ-555” перавёз 887 тон зерня.

Лепшы машыніст, які абслугоўвае сушыльныя агрэгаты:

Віктар Мікалаевіч КАЦУРА з ААТ “Лоск”, які пры дапамозе агрэгата “ЗСК-1218” высушыў 210 тон зерня.

 

На гэты дзень у Мінскай вобласці ўбрана 25,2 працэнта плошчаў, намалочана 446318 тон зерневых і зернебабовых культур, сярэдняя ўраджайнасць складае 35 цэнтнераў з гектара.

 

Сярод раёнаў па агульным намалоце лідзіруюць:

Нясвіжскі (59113 тон), Слуцкі (46966 тон), Копыльскі (40344 тоны), Клецкі (39465 тон), Салігорскі (30988 тон).

Сярод раёнаў па ўраджайнасці лідзіруюць:

Нясвіжскі (60 цэнтнераў з гектара), Клецкі (49 цэнтнераў з гектара), Дзяржынскі (46 цэнтнераў з гектара), Мінскі (42 цэнтнеры з гектара), Маладзечанскі (41 цэнтнер з гектара).

Сярод гаспадарак па ўраджайнасці лідзіруюць:

ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна – Станіслаў Часлававіч САКАЛОЎСКІ (85,9 цэнтнера з гектара);

ААТ “Новае жыццё” Нясвіжскага раёна – Андрэй Казіміравіч РАТОМСКІ (80,5 цэнтнера з гектара);

СПК “Агракамбінат Сноў” Нясвіжскага раёна – Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН (77 цэнтнераў з гектара);

ААТ “Грыцкевічы” Нясвіжскага раёна – Яўгеній Уладзіміравіч ЗДАНОВІЧ (76,7 цэнтнера з гектара);

“Агракамбінат “Дзяржынскі” Дзяржынскага раёна – Уладзімір Міхайлавіч ЛУК’ЯНАЎ (69,8 цэнтнера з гектара).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *