Правiлы дыктуе жнiво

Безопасность и здоровье

Наступіў самы напружаны час для працаўнікоў сельскай гаспадаркі – уборка зерневых. Нярэдка механізатарам даводзіцца жаць збожжа паблізу высакавольтных ліній электраперадач. Паміж металічнымі карпусамі машын і камбайнаў у такім выпадку могуць узнікнуць небяспечныя электрычныя патэнцыялы. Асаблівай бяды трэба чакаць ад непасрэднага сутыкнення тэхнікі і правадоў ВЛ.

З мэтай папярэджання паражэнняў электрычным токам з механізатарамі і вадзіцелямі неабходна правесці спецыяльны інструктаж.

Забараняецца:

– працаваць у пралётах ВЛ з абарванымі правадамі і набліжацца да іх бліжэй за 20 метраў;

– набліжацца да апораў ВЛ 6-35 з дугавым замыканнем (на апоры гарыць дуга);

– ставіць у ахоўнай зоне скірды саломы, сена, размяшчаць палявыя станы, разводзіць агонь;

– самастойна адкідваць абарваныя правады.

У ахоўнай зоне нельга выконваць рамонтна-прафілактычныя работы і знаходзіцца тут у час навальніцы.

Пры падзенні правадоў ВЛ на машыну вадзіцель павінен спыніць рух і тэрмінова паведаміць пра здарэнне на прадпрыемства электрычных сетак.

Уладзімір МАКЕЙ,

інспектар Валожынскай раённай інспекцыі

ДУ “Дзяржэнерганагляд”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *