Парадавалi бацькоў, падтрымалi прэстыж школы

Молодежный курьер

Вось і завершана чарговая ўступная кампанія. Хтосьці з выпускнікоў 2018-2019 навучальнага года святкуе перамогу, хтосьці ўсё яшчэ ў пошуках жыццёвай дарогі. Варта адзначыць, што ў параўнанні з мінулым годам сёлетнія абітурыенты з Валожыншчыны паказалі значна лепшыя вынікі.

Так, максімальную адзнаку па беларускай мове – 100 балаў – атрымала гімназістка Вікторыя Пашкоўская. Яшчэ 17 выпускнікоў гімназіі № 1 г. Валожына былі ў кроку ад вышэйшага выніку. На рахунку Дар’і Кашкан 96 балаў па рускай мове. Па гэтым прадмеце добрыя веды паказалі Кацярына Мініна і Вераніка Садоўская (па 90 балаў), 80 і больш балаў набралі Максім Пупко, Станіслаў Страчко, Аліна Федаровіч, Вераніка Рыцікава. Дарэчы, Вераніка акрамя рускай мовы выдатна ведае англійскую (94 балы) і матэматыку (88 балаў).

Добра рыхтуе вучняў настаўніца біялогіі Наталля Юр’еўна Кандар. Як доказ – 91 бал па гэтым прадмеце ў Кацярыны Мінінай. Вучаніца Алены Іванаўны Клачко Настасся Зайкоўская па нямецкай мове мае ганаровыя 90 балаў. Мікіта Жук і Алеся Дубініна вучыліся ў Галіны Васільеўны Лушновай і Аксаны Віктараўны Жудрык англійскай мове: іх веды ацэнены ў 88 балаў.

Ёсць чым ганарыцца Івянецкай сярэдняй школе: сем іх выпускнікоў не падвялі! Ксенія Дзядэйка здала гісторыю Беларусі на 95 балаў, беларускую мову – на 80 і англійскую – на 89 балаў. Аліна Жыбрык парадавала бацькоў і школу, набраўшы 89 балаў па рускай мове, 86 – па гісторыі Беларусі, 92 – па англійскай мове. Дар’я Бібік амаль рэкардсменка: гісторыя Беларусі – 92 балы, беларуская мова – 93. Таццяна Бяззубенка годна абараніла веды па беларускай мове – 90 балаў і набрала 88 балаў па біялогіі. Ганна Юхневіч да паступлення ў ВНУ рыхтавала беларускую і англійскую мовы, па абодвух прадметах ацэнка 87. Схільнасць да дакладных навук мае Рэнат Кагал: ён аддаў перавагу пры выбары ЦТ на карысць матэматыкі і фізікі, набраўшы 83 і 82 балы адпаведна. Шчырых слоў віншавання заслугоўвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры Аліна Генадзьеўна Ярмак – сёлета чатыры яе выпускнікі дабіліся высокіх вынікаў. Радуюцца за сваіх выхаванцаў гісторык Ірына Мікалаеўна Чуйко, настаўніцы англійскай мовы Кацярына Генадзьеўна Ляўковіч і Філямена Антонаўна Роман.

На трэцім месцы па колькасці паспяховых абітурыентаў – Ракаўская адзінаццацігодка. Найбольшага выніку дабіліся Уладзіслаў Прахоркін, Вікторыя Ефіменка, Марыя Жабко. Кожны з іх па трох прадметах атрымаў ад 80 да 90 балаў. Ім пакарыліся такія школьныя навукі, як матэматыка, беларуская і англійская мовы, фізіка, гісторыя Беларусі. Веды здольным вучням давалі настаўнікі Вольга Чаславаўна Багарэвіч, Вікторыя Юр’еўна Дзяруга, Наталля Аляксандраўна Стахоўская, Алена Васільеўна Прынус, Віктар Іванавіч Залатар, Ірына Францаўна Власава.

Настаўніца матэматыкі СШ № 1 г. Валожына Аляксандра Анатольеўна Жук можа ганарыцца сваімі выпускнікамі Максімам Кіслым і Марыяй Цмыкавай, якія па яе прадмеце набралі 82 і 80 балаў адпаведна. Яшчэ адна выпускніца, Ксенія Крыцук, выхаванка Кацярыны Іванаўны Гражуль годна здала ЦТ па англійскай мове з вынікам 82 балы.

У СШ № 2 райцэнтра задаволены Марыяй Буклыс. Па рускай мове (настаўніца Алена Антонаўна Кісель) у яе 81 бал, па гісторыі (настаўніца Аксана Іванаўна Пятровіч) – 86 заслужаных балаў. Не падвёў настаўніцу рускай мовы і Арцём Лужынскі, атрымаўшы 86 балаў.

Выпускніца Сакаўшчынскай СШ Настасся Баталава таксама ўвойдзе ў летапіс лепшых вучняў раёна: яна здала беларускую мову на 80 балаў. Вучыла яе Алена Расціславаўна Шарко.

Падрыхтавала

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *