Своечасовая дапамога

Официально

Па інфармацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у жніўні бягучага года аднаразовая матэрыяльная дапамога будзе выплачана шматдзетным сем’ям, дзе выхоўваюцца трое і болей дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), на кожнага навучэнца.

Дапамогу атрымаюць сем’і (ці адзін з бацькоў) з рэгістрацыяй (часовай рэгістрацыяй) на тэрыторыі Валожынскага раёна, чые дзеці наведваюць установы адукацыі раёна, а таксама іншыя ўстановы агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі ў выпадку, калі не атрымалі дапамогу па месцы навучання дзяцей.

Сем’ям, што пражываюць на тэрыторыі раёна без рэгістрацыі (у тым ліку часовай), чые дзеці наведваюць установы адукацыі раёна, дапамога будзе аказана па фактах звароту пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае, што дадзеная выплата не адбылася (і не адбудзецца) па месцы рэгістрацыі.

Сума дапамогі складае 55 рублёў на кожнае дзіця. Атрымаць яе можна ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Для гэтага неабходна прадаставіць:

– заяву,

– даведку аб месцы жыхарства і складзе сям’і,

– даведкі з установы адукацыі ці спіс навучэнцаў установы адукацыі для выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі.

Дакументы прадастаўляюцца па месцы вучобы дзяцей ці ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: г. Валожын, вул. Міру, д. 8, каб. 8 (тэл.: 8-01772 68074).

Выплачваецца дапамога да 1 верасня 2019 года.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *