«Крышталь» задаволiць з васьмi да васьмi!

Общество

У Валожыне адкрыўся фірменны магазін “Мінск Крышталь”.

Магазін райспажыўтаварыства “Гасцінец”, здаючы ў канкурэнтнай барацьбе сеткавым супермаркетам “Еўраопт” і “Дабраном”, а таксама прыватным гандлёвым аб’ектам крокавай даступнасці, амаль страціў свайго пакупніка. Аднак здавацца рана. Занята прынцыповая пазіцыя – аднавіць паток наведвальнікаў і любымі шляхамі палепшыць матэрыяльнае становішча.

Для выканання пастаўленай задачы заключана дамова з гандлёвай кампаніяй “Мінск Крышталь Трэйд” аб здачы ў арэнду пустуючага памяшкання пад фірменны магазін. Як расказаў намеснік дырэктара па фірменным гандлі Аляксандр Якаўчыц, у іх гісторыі гэта першая дамова з мясцовым райспажыўтаварыствам. У Валожыне запрацаваў 13-ы ў вобласці і 94-ы ў краіне магазін “Мінск Крышталь”. Ён спадзяецца, што і юбілейны, соты фірменны магазін, не ў далёкім будучым запрацуе на валожынскай зямлі. Наведвальнікам варта ацаніць усё багацце асартыменту – звыш за 300 відаў алкаголю – па цэнах ад вытворцы. Прадукцыя выпушчана на айчынных спіртзаводах Мінска, Віцебска, Гомеля, Брэста. І гэта не толькі гарэлка, але і імпартазамяшчальныя віскі, каньяк, брэндзі, на якія з кожным годам павялічваецца попыт. Тавар настолькі папулярны, што не мае патрэбы ў рэкламе. Сярод суправаджальных тавараў – цукеркі ўсіх фабрык Белдзяржхарчпрама.

Вельмі сімвалічна, што адкрыццё магазіна адбылося напярэдадні прафесіянальнага свята – Дня работнікаў гандлю. Аляксандр Якаўчыц шчыра павіншаваў прадаўцоў, пажадаў ім поспеху, маральнай і фізічнай вытрымкі пры рабоце з людзьмі.

Як зазначыла падчас урачыстага адкрыцця магазіна намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Іна Сакалоўская, праз месяц можна будзе падлічваць велічыню грашовага ўкладу ў бюджэт раёна. А яшчэ – нельга абысці ўвагай выхаваўчы момант. Іна Аляксееўна лічыць, што “Мінск Крышталь” дапаможа прывіваць насельніцтву культуру піцця спіртных напіткаў.

Дарэчы, на дэгустацыі, якая прапаноўвалася на старце, наведвальнікам давалі паспытаць элітны алкаголь з прыгожых аднаразовых кілішкаў і закусіць аліўкамі. Прыветлівыя прадаўцы не абыходзілі ўвагай ніводнага пакупніка, нават самага патрабавальнага: адказвалі на пытанні, раздавалі падарункі.

Алена ЗБІРЭНКА

 



3 комментария по теме “«Крышталь» задаволiць з васьмi да васьмi!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *