Дзiця — галоўны пасажыр

Официально

Набываючы спецыяльнае крэсла для перавозкі дзіцяці ў салоне аўтамабіля, важна ведаць, што яно павінна адпавядаць узросту і падыходзіць па памеры.

Аддавайце перавагу тым мадэлям, якія маюць высокую ступень паглынання ўдару. Аўтакрэсла купляйце ў прысутнасці малыша, каб праверыць, ці зручна яму сядзець. Абавязкова парайцеся з прадаўцом. Пераканайцеся, што крэсла сумяшчаецца з вашай мадэллю і маркай аўтамабіля. Інакш даўжыня рамянёў для замацавання аўталюлькі можа аказацца недастатковай.

Напамінаем, што перавозіць дзяцей у аўтакрэсле на пярэднім сядзенні забараняецца!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *