Акцыя «Збаў хуткасць!»

Официально

За першыя паўгода да тэрыторыі вобласці адбыліся 282 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх загінулі 44 чалавекі, 298 – атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 34 аварыі ўчынілі вадзіцелі ў стане алкагольнага ап’янення. Па-ранейшаму шмат здарэнняў учыняецца па прычыне перавышэння хуткасці.

З мэтай актывізацыі работы па ўмацаванні транспартнай дысцыпліны, Дзяржаўтаінспекцыя вобласці правяла з 25 па 28 ліпеня прафілактычную акцыю “Хуткасць” і 26 ліпеня Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Збаў хуткасць!”. Быў арганізаваны ўзмоцнены кантроль за дарожным рухам з прымяненнем разнастайных відаў кантролю. Асабліва строгія меры, максімальныя па адміністрацыйным заканадаўстве прымяняліся да вадзіцеляў-ліхачоў.

Падчас акцыі штрафамі ў памеры да 10 базавых велічынь на дарогах Валожыншчыны пакараны 20 вадзіцеляў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *