За высокiя паказчыкi

Аграрный сектор и промышленность

У аўторак у КСУП “Пяршаі-2014” за высокія паказчыкі на жніве ўшанавалі вадзіцеля Аляксандра ГОЛУБА: на аўтамабілі “МАЗ-555” ён перавёз 1083 тоны зерня.

З рук галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, намесніка старшыні раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ганны Канановіч малады чалавек атрымаў падзячны ліст і каштоўны падарунак. З падарункам прыехала і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская. Першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Уладзімір Ціханоўскі павіншаваў Аляксандра з перамогай у абласным конкурсе “Маладая Міншчына – за ўраджай!” і ўручыў сертыфікат на пакупкі ў магазіне “Вясёлка”.

Як адзначыла намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемства Марына Майсевіч, амаль усе сваякі лепшага маладога вадзіцеля працуюць у гаспадарцы. Гэтыя людзі – гонар КСУП «Пяршаі-2014». Сам жа Аляксандр Голуб – выдатны сем’янін, бездакорны работнік, добры і шчыры чалавек.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

 



Добавить комментарий