Камiнар рад, што трапiў на парад

Общество

Максім ТРУНОЎ, васьмікласнік СШ № 1 г. Валожына, стаў пераможцам агляду-конкурсу на лепшае тэматычнае афармленне дзіцячых касцюмаў выратавальніка.

З нагоды Дня пажарнай службы Рэспублікі Беларусь у Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага прайшлі ўрачыстасці, куды былі запрошаны ганаровыя госці, ветэраны пажарнай службы, работнікі і іх сем’і, мінчане і госці сталіцы.

Па традыцыі свята пачалося з ускладання кветак да манумента Перамогі. Потым мерапрыемства працягвалася парадам з коннай выездкай, групай сцяганосцаў, разлікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі, ветэраны Мінскага абласнога ўпраўлення МНС у складзе арганізаванай калоны ўрачыстым маршам прайшлі па праспекце Незалежнасці. Выратавальнікі дэманстравалі гістарычную і сучасную аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне.

Для бацькоў з дзецьмі былі арганізаваны гульнявыя пляцоўкі, дзе можна было даведацца шмат карыснага пра бяспеку жыццядзейнасці і атрымаць прызы.

У суправаджэнні аркестра МНС прайшоў адкрыты агляд-конкурс на лепшае тэматычнае афармленне дзіцячых касцюмаў. У конкурсе перамог прадстаўнік нашага раёна Максім Труноў: падлетак звярнуўся да гісторыі і прадставіў касцюм “Камінар”. Маленькая сястрычка пераможцы Аліна таксама прымала ўдзел у конкурсе.

Наш кар.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *