Алкагольны ўдар

Безопасность и здоровье

Злоўжыванне алкаголем застаецца глабальнай праблемай, якая нясе пагрозу як для асобных людзей, так і для ўсяго грамадства.

Алкаголь – гэта наркатычная атрута, якая ў першую чаргу дзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, павышае агрэсію. Ужыванне спіртнога негатыўна ўплывае і на рэпрадуктыўныя функцыі, прыводзіць да зачацця дзяцей з паталогіямі. Па падліках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя кожны чалавек ва ўзросце 15 гадоў і старэйшы штогод выпівае ў сярэднім 6,2 літра чыстага спірту. У рэальнасці алкаголь ужываюць 38,3 працэнта насельніцтва планеты. У выніку шкоднага ўжывання спіртнога штогод памірае больш за 3 мільёны чалавек.

Лідзіруюць па ўзроўні ўжывання алкаголю еўрапейскія краіны. Беларусь займае 27-е месца па ўжыванні алкаголю – 11,2 літра ў год на чалавека. Першае месца з 15,2 літра заняла Малдова, далей ідуць Літва – 15 літраў і Чэхія – 14,4 літра.

На афіцыяльным уліку ў нарколага зараз лічацца каля 170 тысяч жыхароў нашай краіны. З іх – 40 тысяч жанчын і 15 тысяч непаўналетніх. У алкаголікаў урачы фіксуюць артэрыяльную гіпертэнзію, арытмію, структурныя і функцыянальныя пашкоджанні сардэчнай мышцы. Даказана ўзаемасувязь паміж ужываннем спіртнога і суіцыдальнымі паводзінамі.

Ва ўсім свеце стаіць задача палепшыць прафілактыку і лячэнне залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў, у тым ліку злоўжывання наркатычнымі сродкамі і алкаголем. Але пакуль чалавек сам не задумаецца аб уласным здароўі і жыцці, медыкі не справяцца з праблемай алкагалізацыі.

Святлана МАРЧЫК,

загадчык аддзела гігіены РЦГіЭ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *