Героi жнiва з Бабровiчаў

Па стане на 5 жніўня ў раёне ўбраны 12733 гектары, ці 54,5 працэнта да плана. Намалочана 36006,8 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 28,3 цэнтнера з гектара.

Па выніках сёлетняй уборачнай кампаніі на раённую Дошку гонару занесена СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, дзе збіраюць на круг звыш 40 цэнтнераў з гектара, а намалот зерня складае амаль тры тысячы тон.

Кожны дзень на збожжавыя палеткі выязджаюць 8 камбайнавых экіпажаў: тры – з ліку сваіх працаўнікоў, яшчэ пяць у дапамогу гаспадарцы накіравала абласное кіраўніцтва газавай службы. Усе, хто шчыруе ў полі, добра ведаюць цану хлеба. Асабліва вялікую адказнасць, а зараз і гонар адчуваюць мясцовыя механізатары, бо, каб дасягнуць важкага коласу, яны не проста стараліся, а з поўнай сілай аддаваліся рабоце падчас закладкі будучага ўраджаю, калі працавалі хто – на трактары, а хто – на пагрузчыку.

Старшага камбайнера Мікалая БУБНЕВІЧА характарызуюць з лепшага боку – на такога можна паспадзявацца ва ўсім. Яго памочнік Вадзім КАЛОША толькі прыйшоў на жніво, але навыкі, па ўсім бачна, атрымае добрыя. Андрэй УЛАНЧЫК робіць на трактары, зараз жа кіруе камбайнам. Дапамагае яму вадзіцель Павел ЗЯНЬКО. Разам у іх спорыцца справа, а намалочаныя тоны надаюць большай упэўненасці і здаровага азарту.

Механізатар Вячаслаў КВЯТКОЎСКІ шосты сезон на хлебнай ніве. Яго апантанасць да даручанага ўчастка работы, працавітасць і абавязковасць ведаюць усе. Штодзень бачыць і вучыцца гэтаму малады камбайнер Андрэй КАСПЯРОВІЧ, які другі месяц пасля заканчэння вучылішча асвойвае атрыманыя веды на практыцы.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars