Папярэдзiць узгараннi

У час жніва супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня праводзяць рэйды на палях для кантролю за станам уборачнай тэхнікі, а таксама з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў.

Справа ў тым, што людзі, заклапочаныя напружанай працай, часта забываюць пра выкананне правілаў пажарнай бяспекі. У выніку на збожжавых палетках, сушылках і зернетаках штогод фіксуюцца ўзгаранні. Летась у раёне загарэлася хлебная ніва – знішчана прыкладна 1,5 гектара азімага жыта. Задача пажарна-выратавальнай службы – папярэджваць і не дапускаць падобнага. А для гэтага механізатарам і вадзіцелям варта прытрымлівацца правілаў пажарнай бяспекі.

Перад выхадам у поле неабходна праверыць стан механізмаў камбайна, звярнуць увагу на змазку падшыпнікаў, ахову клемаў акумулятара і іншыя зоны. Пракантралюйце наяўнасць і працаздольнасць гасільніка іскраў. Камбайн павінен быць укамплектаваны двума вогнетушыцелямі, супрацьпажарнымі ручнікамі, дзвюма лапатамі і дзвюма швабрамі (або мяцёлкамі з лісцевых дрэў).

У пачатку кожнага працоўнага дня кіраўнікі галіны абавязаны праводзіць інструктаж з механізатарамі, камбайнерамі, аператарамі і работнікамі збожжасховішчаў.

У час работы камбайна неабходна своечасова праводзіць ачыстку яго корпуса, транспарцёра і іншых рухомых механізмаў ад наматанай саломы, раслінных рэшткаў, пылу. На полі абавязкова павінна быць радыёсувязь.

Калі камбайн атрымаў сур’ёзную паломку, яго трэба вывесці з хлебнага масіву на адлегласць не менш за 30 метраў або абнесці ворывам шырынёй 4 метры.

Побач са збожжам, саломай забаронена курыць, ажыццяўляць зварачныя работы, спальваць траву, разводзіць кастры.

Асцярожнасць ніколі не бывае лішняй! Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях спадзяецца, што кіраўнікі гаспадарак звернуць увагу не толькі на тэхнічны бок работы, але і паклапоцяцца пра пажарную бяспеку.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars