Мядовыя росы ўспамiнаў

Калі збіраюся на сваю маленькую Радзіму, мяне заўсёды апаноўвае асаблівы настрой. Ёсць штосьці радаснае і адначасова шчымліва-сумнае ў вяртанні праз многія гады на сцежкі маладосці, у мясціны, што запалі ў душу назаўсёды.

Прывязаны сэрцам да гэтай зямлі,

Я толькі магу ганарыцца

І дзякаваць лёсу свайму, што калісь

Дазволіў мне тут нарадзіцца.

Сяргей ЛУКША

Часта бяссоннымі начамі перад вачыма паўстае карціна: напалову брукаваная, напалову пясчаная вясковая вуліца, разгалістая ліпа на суседскім дварэ, пералескі нізкарослага дубняку за ваколіцай.

Адзін канец нашай вёскі амаль што губляецца ў лесе. Лес той цягнецца далёка-далёка. І чым далей, чым глыбей углядацца ў нутро яго, тым шчыльней ахіне ён дыханнем адвечнай дзікасці, тым мацней зачаруе глухім звонам сваёй цішыні.

У лесе ўлетку шмат бывае ягад-грыбоў. У святочныя дні там шумліва блытаюцца песні птушак з песнямі шустрых дзяўчат, з віскам і смехам, з гулкім гойканнем моладзі. Жыве тады лес пярэста-звонкім жыццём. І ў тым жыцці, зялёным, сонечным, чуваць гармонія шчасця, гармонія светлай радасці.

Я ўпэўнена, што шматлікія чытачы газеты згодзяцца, што гады дзяцінства засталіся ў іх памяці з усімі падрабязнасцямі, чаго не скажаш пра больш познія перыяды жыцця. Гады дзяцінства – час усведамлення свету, асэнсоўвання свайго месца ў грамадстве, імкнення ў дарослае жыццё.

Праз дзяцінства, незаплямленае грэшнымі справамі, часам цяжкае, але непаўторнае прайшоў кожны дарослы чалавек. Думкамі мы вяртаемся ў тую далёкую краіну, дзе ўсё знаёма, але якая сталася недасягальнай. І часам нават здаецца, што гэтай краіны ніколі не існавала, што яна – толькі тваё ўяўленне.

Там, на малой Радзіме, як і калісьці, усё прыгожа: сакавітыя лугі з пахамі духмяных траў летам і водарам свежай сасны зімой. Там пранізліва звонкая цішыня змешана з галасамі птушак, дамашняй жывёлы, з шапаценнем блізкага лесу. І над усім гэтым – вялікі жоўты дыск поўнага месяца.

Ад навакольнай прыроды немагчыма адарваць вачэй і падчас дажджу, снегу. А якія прыгожыя там раніцы і заходы, як напаўняюць яны душу бязмежным захапленнем і адначасова – супакоем.

Дзе б я ні была, як бы надоўга ні выязджала, памяць захоўвае ўспаміны аб шчаслівай пары дзяцінства, аб мілых сэрцу мясцінах, аб родным небасхіле, да якога заўсёды хочацца вярнуцца. Нізкі паклон табе, малая Радзіма, на якой я з’явілася на свет.

Альбіна ЛІПНІЦКАЯ,

жыхарка вёскі Камень

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars