ПАЖАР ПАТУШАНЫ, АЛЕ…

6 жніўня ў 17.32 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Валожынскага РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні жылога будынка ў райцэнтры па вуліцы Кастрычніцкай, 16.

    На месца здарэння былі накіраваны 4 аўтацыстэрны. Агонь у драўляна-цагляным доме палаў адкрытым полымем. Пажарам знішчана веранда памерам 2х3 метры, пашкоджаны 5 метраў даху і сцяна дома плошчай 10 квадратных метраў. Унутры памяшкання ад дыму ўсё пакрыта сажай, папсавана мэбля. 

    Па папярэдняй версіі прычынай узгарання стала парушэнне правіл эксплуатацыі газавага абсталявання.

    Каб пазбегнуць падобных выпадкаў, выратавальнікі-пажарныя раяць перад уключэннем абсталявання пераканацца, што ўсе краны на ім і на падвадным газавым шлангу знаходзяцца ў становішчы “закрыта”. Перад кожным выкарыстаннем газавых воданагравальнікаў і ацяпляльнага газавага абсталявання неабходна праверыць цягу ў адпаведнасці з тэхнічнымі (эксплуатацыйнымі) дакументамі.  

     Памяшканне, у якім устаноўлены газавыя прыборы, трэба добра праветрываць. Дэкаратыўныя рашоткі на вентыляцыйных каналах  павінны быць пастаянна адкрытымі. У кватэрах падчас работы газавага абсталявання неабходна ўключаць вентыляцыю і павінен быць прыток свежага паветра.

    У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце на нумары 101 або 112.

Валожынскі РАНС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars