ПРАФСАЮЗЫ ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ УБОРАЧНУЮ КАМПАНІЮ

       Два лепшыя камбайнерскія экіпажы з КУП “Сівіца” ў аўторак былі адзначаны падарункамі Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

    Яўген і Анатоль БІБІКІ, а таксама Кірыл ШЫЛА і Аляксандр КУЧЫНСКІ атрымалі каштоўныя падарункі з рук намесніка старшыні арганізацыі Генадзія Апанасенкі, які адзначыў, што прафсаюзы не могуць быць убаку ад такога важнага для дзяржавы мерапрыемства, як уборачная кампанія, таму заўсёды стараюцца падтрымаць лідараў жніва. Разам з ім прыехаў галоўны тэхнічны інспектар працы Уладзімір Таньгін. Ён пракантраляваў, каб у сельскіх гаспадарках раёна не было парушэнняў, што могуць прывесці да чалавечых ахвяр і праблем са здароўем. Выяўлена такіх не было.

    Сямейны экіпаж Яўгена і Анатоля Бібікаў у такім складзе працуе першы год. Сын і бацька з паўслова разумеюць адзін аднаго. Яўген Анатольевіч хоць і з’яўляецца старшым камбайнерам, але прыслухоўваецца да парад блізкага чалавека. Яны – адна каманда. На 8 жніўня ў іх скарбонцы 766 тон зерня. Крыху меней – 703 тоны – намалаціў экіпаж Кірыла Шылы і Аляксандра Кучынскага. Яны таксама не чужыя адзін аднаму. Між іншым, Кірыл, які з’яўляецца старшым камбайнерам, толькі сёлета закончыў вучобу ў Валожынскім прафесіянальным сельскагаспадарчым ліцэі, і гэта першыя самастойныя крокі ў прафесіі. Пачатак пакладзены добры. Хочацца пажадаць яму і яго калегам далейшых поспехаў і вялікіх намалотаў.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars