КАДРЫ ВЫРАШАЮЦЬ УСЁ

У райбальніцы адбылася сустрэча кіраўніцтва з маладымі спецыялістамі.

     Усяго на працу ва ўстановы аховы здароўя раёна прыбылі дзесяць урачоў – хірург, анестэзіёлаг-рэаніматолаг, акушэр-гінеколаг, інфекцыяніст, неўролаг, псіхіятр-нарколаг, педыятр, урач хуткай дапамогі і ўрач агульнай практыкі. Таксама да работы прыступілі два ўрачы-інтэрны – па педыятрыі і па агульнай урачэбнай практыцы. Кадравы патэнцыял умацаваўся і адзінацаццю медработнікамі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Гэта тры памочнікі ўрачоў, акушэрка, фельчар (загадчык ФАПа ў вёсцы Сівіца) і шэсць медыцынскіх сясцёр, пяцёра з якіх будуць працаваць у Валожыне (хірургічнае, неўралагічнае, тэрапеўтычнае, прыёмнае аддзяленні) і адна – у Івянецкай бальніцы. Сярод маладых урачоў трое – валожынцы: педыятр Алена Гарбачэўская, анестэзіёлаг-рэаніматолаг Вольга Марач і ўрач хуткай дапамогі Максім Чорны. Дзевяць спецыялістаў з сярэдняй адукацыяй – таксама ўраджэнцы раёна.

    Нягледзячы на значнае паступленне спецыялістаў, вакансіі ў ЦРБ па-ранейшаму застаюцца. Напрыклад, заяўка на ўрачоў выканана толькі напалову. Праўда, на выдатным узроўні знаходзіцца паказчык па замацаванні медыкаў, якія прыбылі на адпрацоўку ў 2017 годзе і зараз ужо не лічацца маладымі спецыялістамі. Ніводзін з трынаццаці прадстаўнікоў розных медыцынскіх кірункаў не пакінуў працоўнае месца, выказаўшы жаданне працягваць прафесійную дзейнасць на Валожыншчыне.

   Падчас сустрэчы галоўны ўрач Павел Ганчар расказаў маладым калегам пра структуру ЦРБ. Коратка распавёў пра гісторыю і сучаснасць раёна. Дзяўчыты і юнакі атрымалі парады наконт наладжвання быту і баўлення вольнага часу. Зайшла гутарка і пра вырашэнне жыллёвага пытання ў будучыні. Што тычыцца дня сённяшняга, усе, хто прыбыў, забяспечаны жыллём, большасць размясціліся ў інтэрнатах, некалькі чалавек – на кватэрах.  Карыстальнікі прыватных кватэр штомесячна будуць атрымліваць грашовую кампенсацыю. Да таго ж Павел Алегавіч паабяцаў паступова задаволіць попыт на месцы ў інтэрнаце для кожнага з жадаючых.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ЦРБ Антон Дубінка. Прафсаюзныя лідары паабяцалі моладзі падтрымку, расказалі пра ўсе мерапрыемствы, што запланаваны на жнівень-кастрычнік ва ўстанове аховы здароўя і на ўзроўні раёна. Вераніка Віктараўна засяродзіла ўвагу прысутных на змяненнях у Працоўным кодэксе, якія ўступяць у сілу  са студзеня 2020 года. Пытанні, што паступілі ад маладых спецыялістаў, тычыліся ў асноўным бытавых момантаў. Андрэй Маскацельнікаў зацікавіўся тэмай гуманітарных праектаў, пра рэалізацыю якіх на Міншчыне расказаў галоўны ўрач, а таксама ўнёс прапанову наладзіць заняткі па вывучэнні англійскай мовы (сам малады чалавек добра ёй валодае і можа аказаць дапамогу калегам). Падчас гутаркі выспела некалькі рашэнняў, у прыватнасці: літаральна праз месяц правесці нефармальную сустрэчу з экскурсійным і забаўляльным напаўненнем.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars