Перасягнулi двухтысячны намалот

Аграрный сектор и промышленность

    Па стане на 14 жніўня ў раёне адзін камбайнавы экіпаж перасягнуў 2-тысячны намалот збожжа. Героі – старшы камбайнер Павел Валянцінавіч ПАЛЯШЧУК і камбайнер Аляксандр Казіміравіч СМОЛІК з КСУП “Валожынскае” (2057 тон)

    Сем камбайнавых экіпажаў намалацілі больш за тысячу тон, з іх чатыры – з КСУП “Пяршаі-2014”: старшы камбайнер Аляксандр Сяргеевіч ТКАЧЭНКА і камбайнер Максім Аляксандравіч НОВІК (1438 тон), старшы камбайнер Аляксей Вікенцьевіч ЛІПЕНЬ і камбайнер Валерый Аляксандравіч БАНЭТ (1202 тоны), старшы камбайнер Іван Уладзіміравіч і камбайнер Іван Іванавіч БАНДАРОВІЧЫ (1158 тон), старшы камбайнер Дзмітрый Мікалаевіч ГУД і камбайнер Аляксандр Францавіч СЦЕФАНОВІЧ (1127 тон); два камбайнавыя экіпажы – з КСУП “Валожынскае”: старшы камбайнер Дзмітрый Мечыслававіч ДРАНЕВІЧ і камбайнер Андрэй Генадзьевіч НАЦЯНІН (1146 тон), старшы камбайнер Алег Аркадзьевіч БАЖКОЎ і камбайнер Андрэй Міхайлавіч ТАЛАЙКА (1131 тона); адзін экіпаж – з ААТ “Агра-Дубінское”: старшы камбайнер Аляксандр Міхайлавіч і камбайнер Віталь Аляксандравіч ЦІШЭВІЧЫ (1010 тон).

    Віншуем нашых шаноўных хлебаробаў з важкімі вынікамі працы і жадаем так трымаць і надалей!

Наш кар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *