ДЗЕ ДАПАМОГА МАГЧЫМАЯ, ТАМ ЯНА БУДЗЕ АКАЗАНА

Запэўніў наведвальнікаў старшыня райвыканкама Яўген Міхайлавіч Круковіч падчас праведзенага на цэнтральнай сядзібе ААТ «Агра-Дубінское» выязнога прыёму грамадзян

Напачатку кіраўнік раённай вертыкалі ўлады, знаёмячыся з насельніцтвам рэгіёну і хвалюючымі людзей пытаннямі, пацікавіўся станам спраў на тэрыторыі гаспадаркі і падзяліўся ўласным меркаваннем пра дубінскую зямлю. «Не без падстаў сцвярджаю, што ваша сельгаспрадпрыемства – адно з самых лепшых і моцных на Валожыншчыне, – адзначыў Яўген Міхайлавіч. – Я заклікаю прысутных да адкрытага, шчырага дыялогу. Усе разам вы ўпэўнена закладваеце трывалы эканамічны фундамент гэтай мясцовасці і лепш ведаеце, на якія праблемныя месцы належыць накіраваць сродкі».

Старшыня раённага выканаўчага камітэта пацікавіўся інфраструктурай адкрытага акцыянернага таварыства, закрануў тэму добраўпарадкавання пабудаваных за гаспадарчыя сродкі  дамоў. Такіх у ААТ «Агра-Дубінское», дарэчы, 57. Быў закрануты і шэраг іншых актуальных тэм. А вось падчас гутаркі выявілася, што жыхароў аграгарадка і наваколля моцна засмучаюць закрытыя школа і дзіцячы садок. Прагучала нават прапанова вярнуцца да даўнейшай практыкі, калі паўсюдна дзейнічалі пачатковыя школы, дзе працаваў адзін настаўнік і адзін вартаўнік… У дадатак да тэмы адзін з маладых бацькоў папрасіў садзейнічання, каб у Сугваздах пабудавалі больш зручны, прасторны і, галоўнае, накрыты пункт прыпынку грамадскага транспарту – больш дзеля бяспекі і зручнасці дзяцей, якіх дастаўляюць туды з навакольных населеных пунктаў. Гэту ідэю Яўген Міхайлавіч падтрымаў. Як і паабяцаў падрабязна разгледзець пытанне тэрытарыяльнага медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.

Сярод просьбаў была і падтрымка выдання новай кнігі пра Дубіну і дубінцоў. Бакі знайшлі поўнае паразуменне. А дырэктар гаспадаркі Генадзь Вацлававіч Каспяровіч паабяцаў прафінансаваць друкарскія выдаткі.

Сяргей САДОЎСКІ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars