У ІВЯНЦЫ БЕСКАНТРОЛЬНАСЦІ НЕ МЕСЦА

Аб гэтым заявіў падчас гутаркі з жыхарамі гарадскога пасёлка і наваколля старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Міхайлавіч Круковіч

Сустрэча кіраўніка Валожыншчыны з насельніцтвам Івянца і бліжэйшых населеных пунктаў прайшла пазаўчора на базе гарпасялковага Дома культуры. Магчымасцю задаць хвалюючыя пытанні скарысталіся амаль 200 чалавек. Без малога дзве гадзіны доўжыўся жывы дыялог, у бліжэйшы час галіновыя спецыялісты прыступяць да ліквідацыі многіх «болевых кропак». Адной з такіх, напрыклад, для жыхароў вёскі Раднікі выступае зацягнутае будаўніцтва газаправода. Кааператыў створаны ў 2014 годзе, праектная дакументацыя даўно зроблена, а зрухаў у газіфікацыі дамоў пакуль няма.

У самім Івянцы, па словах жыхароў, таксама стае праблем і звязаных з імі просьбаў. Гэта і магчымасць спілоўвання аварыйных дрэў на могілках, і неабходнасць праверыць і наладзіць ліўневую сістэму па дзвюх вуліцах, рэканструяваць масты, абсталяваць заправачную станцыю навесамі ад непагоды і паспрабаваць вярнуць у работу закрыты «Беларусбанкам» інфакіёск, дапамагчы зварухнуць з месца работы па замене лічыльнікаў расходу вады…

Жыхарка шматпавярхоўкі паблізу плошчы паскардзілася на моладзь, якая збіраецца па начах, гучна слухае музыку і перашкаджае адпачываць. Яўген Міхайлавіч заклікаў строга не судзіць маладых людзей, якім, па сутнасці, асабліва і няма дзе бавіць час, аднак прызнаў, што сапраўды ёсць факты бескантрольнасці, якія неабходна выкараняць. Гэтым у бліжэйшы час і зоймуцца нарады супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Некаторыя пытанні не могуць быць вырашаны хутка. Як прыклад, адзін з наведвальнікаў папрасіў пасадзейнічаць у замене абшыўкі сцен грамадскай лазні. Старшыня райвыканкама заўважыў, што сёлета капітальны рамонт правесці не атрымаецца, а ўвага камунальнікаў будзе нададзена павышэнню ўзроўню бяспекі катла.

Не атрымаецца і ачысціць мясцовае возера ад водарасцяў. Затое кіраўнік раёна выказаў спадзяванне, што ўжо ў бягучым годзе пачнецца будаўніцтва новага дзіцячага садка, на падыходзе і будаўніцва станцыі абезжалезвання вады.

Таксама агучваліся праблемныя пытанні канчатковага разліку з работнікамі аднаго з закрытых прадпрыемстваў (яго пастараюцца вырашыць да 1 верасня), падводу камунікацый да раёна індывідуальнай забудовы ля хутара Рубеж, магчымасці будаўніцтва новай дарогі ў Судніках і павышэння выдзяляемай на гэты населены пункт электрычнай  магутнасці і інш.

Апошняй тэмай разгорнутага дыялогу стала просьба зрабіць у Івянцы стадыён – гэта даўняя мара тутэйшых прыхільнікаў спорту і юнакоў-футбалістаў. У наступным годзе, паабяцаў Яўген Міхайлавіч, гэты запыт будзе дэталёва прапрацаваны. Перспектывы ёсць, і яны рэальныя.

Увогуле, па кожным з узнятых пытанняў будзе праведзена маштабная работа, вывучаны канкрэтныя сітуацыі і выпрацаваны метады іх вырашэння. Іншы момант, што не кожную праблему можна зняць імгненна. А некаторыя – і ўвогуле немэтазгодна, а то і незаконна. У завяршэнне сустрэчы старшыня райвыканкама выказаў надзею на сумесную плённую працу з жыхарамі Івянецкага краю і заклікаў усямерна далучацца да агульнай працы па навядзенні парадку і хараства ў населеных пунктах рэгіёну.

Сяргей САДОЎСКІ

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars