ЖНІВО-2019

Вадзіцель ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” Мікалай МУЧЫНСКІ зараз “прыпісаны” да КСУП “Валожынскае” – дапамагае сельгаспрадпрыемству спраўляцца не толькі з ураджаем зерневых, але і з забеспячэннем кармавой і насеннай базы

   Геаграфія паездак кожны дзень новая – Барысаў, Маладзечна, Слуцк: возіць зерне, хімікаты, камбікорм, насенне рапсу. У гаспадарцы яму давяраюць, як свайму работніку, бо ведаюць, што ўсё будзе зроблена дакладна і ў час.

    Сорак другі год за рулём – такі вадзіцельскі стаж у Мікалая Аляксандравіча. За дзесяцігоддзі змяніў “ГАЗ-53” на “ЗІЛа”, пасля працаваў на бензавозе і адначасова на “лятучцы” падвозіў людзей. Апошні час яго надзейным чатырохколавым спадарожнікам з’яўляецца “МАЗ”. “Работа не дае расслабляцца, а дарога – старэць і губляць фізічную форму”, – з усмешкай разважае пра напружаныя будні вопытны вадзіцель і спрытна садзіцца ў кабіну.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА

 

 

   Студатрад імя Канстанціна Заслонава працаваў на базе ААТ “Лоск”.

   Дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак – выхаванцаў Гародзькаўскай школы – старанна шчыравалі на зернетаку. Па чатыры гадзіны ў дзень (больш працаваць непаўналетнім нельга) дапамагалі работнікам гаспадаркі на сушцы зерня.

    Кіравала дружным гуртом камандзір Марына Астроўская. Хоць у звычайным жыцці Марына Іванаўна з’яўляецца намеснікам дырэктара школы, побач з моладдзю, што пажадала ўнесці ўласную лепту ў жніво, яна такая ж энергічная і непасрэдная. Апранутую ў студатрадаўскую форму дарослую жанчыну цяжка было адразу заўважыць сярод членаў дружнай каманды. За камандзіра атрад, як кажуць, гарой. Яна і словам падбадзёрвала, і дараджвала, і своечасова каманду “прыступіць да работы” давала.

    У гаспадарцы дзейнасцю моладзі задаволены. Самі ж памагатыя не шкадуюць, што загадзя паклапаціліся пра летні занятак і займелі магчымасць зарабіць сабе на кішэнныя расходы. Няхай гэта будуць і не вельмі вялікія грошы, але тое, што свае, – радуе.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

 

 

  Навучэнец Валожынскага прафесіянальнага сельскагаспадарчага ліцэя Міхаіл КОЛАСАЎ і вучань 11 класа Пяршайскага ВПК Арцём КЛІМОВІЧ на летніх канікулах працуюць на зернетаку ў КСУП “Пяршаі-2014”.

    Юнакі разумеюць, што ў гарачы час уборачнай кампаніі гаспадарцы, як ніколі, патрэбны рабочыя рукі. Сёлета пасля праходжання медкамісіі на зерняток уладкаваліся чацвёра рабят. Усе яны руплівыя, стараныя, адказныя. Працуюць па двое ў змену, якая доўжыцца 4 гадзіны. Адны прыходзяць з раніцы, іншыя пасля абеду. Хлопцы шчыруюць на сельгаспрадпрыемстве не першы год, таму справу добра ведаюць. У іх абавязкі ўваходзіць падчысціць шуфлямі і падмесці пляцоўку, паварушыць збожжа, каб хутчэй сохла. Работа нескладаная, але адказная. Выконваюць яе пад кіраўніцтвам і кантролем свайго непасрэднага начальніка Валянціна Халевіча.

    Для заўзятай працы ёсць стымул. У канцы месяца яны атрымаюць зарплату, якая, абяцае кіраўніцтва гаспадаркі, складзе не менш за 300 рублёў. Уласнаручна заробленыя грошы прыйдуцца вельмі дарэчы, бо наперадзе 1 верасня. Нехта плануе да новага навучальнага года купіць абноўкі, а нехта копіць на новы смартфон ці наўтбук.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars