Оперативные службы информируют

Общество

У Валожынскім аддзеле ЗАГС зарэгістраваны 3 шлюбы

***

У радзільным аддзяленні райбальніцы з’явіліся на свет шасцёра немаўлят. Дзяўчынкі нарадзіліся ў жыхарак райцэнтра Анастасіі Аляксандраўны Юшы і Святланы Яраславаўны Сівай, Алены Паўлаўны Арэшкі з вёскі Камень і Валянціны Аляксандраўны Сяўрук з Суднікаў, хлопчыкі – у Алены Іосіфаўны Гурневіч з Валожына і жыхаркі Вішнева Жанны Уладзіміраўны Юшы.

***

Падчас міліцэйскіх рэйдаў складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў за выраб, захоўванне і збыт самагону. Ліквідавана 17 літраў саматужнай гарэлкі, у прыватным сектары вёскі Ляшчадка знішчаны 1 самагонны апарат.

Адбылося 9 дарожна-транспартных здарэнняў без пацярпеўшых. Затрыманы 6 вадзіцеляў, якія ў стане алкагольнага ап’янення селі за руль. У адносінах да 3 грамадзян складзены адміністрацыйныя пратаколы за ўпраўленне транспартнымі сродкамі без вадзіцельскіх правоў. 19 пешаходаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пакараны штрафамі за знаходжанне на праезнай частцы без святлоадбівальных элементаў.

***

У 22.46 19 сакавіка патэлефанавалі з Засценка Скрыплева, дзе суседзі заўважылі пажар у адным з дамоў. На месцы здарэння было выяўлена моцнае задымленне, якое адбылося ў выніку курэння ў ложку. Гаспадар, 1961 года нараджэння, дастаўлены ў раённую бальніцу ў стадыі алкагольнага ап’яненне з апёкамі II і II ступені абедзвюх лапатак.

Тройчы супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выязджалі на дапамогу ў тушэнні пажараў сваім калегам у Мінскі і Стаўбцоўскі раёны.



Добавить комментарий