Дружно работают и отдыхают в коллективе РУП «Воложинский жилкоммунхоз»

Общество

Калектыў па-праву ганарыцца тым, што яны аб’яднаны не толькі агульнай справай, але і цікавым, змястоўным правядзеннем вольнага часу. Спартсмены-камунальнікі не раз падымаліся на п’едэсталы раённых і абласных спаборніцтваў, а самадзейныя артысты ніколі не прыязджалі без узнагарод з творчых конкурсаў.

Жылкамунгас даўно развеяў вобраз камунальнага работніка як чалавека з абмежаванымі жыццёвымі інтарэсамі. Далёка не кожнае прадпрыемства ці арганізацыя можа пахваліцца такой колькасцю праведзеных экскурсій, як валожынскія камунальнікі. Амаль кожныя выхадныя яны адпраўляюцца ў падарожжы: аб’ездзілі ўсю Беларусь, пабывалі на славутых турыстычных аб’ектах Расіі, Украіны.

 

Ва ўтульным кабінеце, абсталяваным па апошняму слову тэхнікі, лабарант ачышчальных збудаванняў Алена ЛІТВІН праводзіць хімічныя доследы. Калектыў, заняты на гэтым новым аб’екце жылкамунгаса, – людзі маладыя, у тым ліку і начальнік Аляксей Бібік. І гэта апраўдана: новаму пакаленню – новыя ўмовы працы.



Добавить комментарий