Уроженка далекой Столинщины работает учителем немецкого языка Судниковской средней школы

Официально

Настаўніца нямецкай мовы Суднікаўскай сярэдняй школы Святлана ЯРАШЭВІЧ – не толькі малады спецыяліст, але яшчэ і прадаўжальніца сямейнай дынастыі: бабуля і маці дзяўчыны таксама лінгвісты-мовазнаўцы. Ураджэнка далёкай Століншчыны размеркавалася сюды летась. Калектыў прыняў папаўненне душэўна: дапамаглі вырашыць непазбежныя першапачатковыя пытанні накшталт жылля, атулілі падтрымкай і клопатам. Адразу ж знайшла паразуменне з вучнямі, неўзабаве прызначылі класным кіраўніком у сямікласнікаў. Выдатныя адносіны склаліся і з астатнімі трыма маладымі спецыялістамі, якія папоўнілі ў 2010 годзе школьны калектыў.

“Працаваць амаль на дзве стаўкі дастаткова складана, затое старанне стымулюецца дастойнай зарплатай”, – расказвае Святлана пра свае першыя крокі ў прафесіі. Настаўніца шчыра ўдзячна лёсу за разумных вучняў, добрых калег на першым працоўным месцы. Магчыма, яна і не застанецца тут пасля адпрацоўкі, бо марыць звязаць далейшае жыццё з прафесіяй перакладчыка. Але школу, дзе атрымала першы працоўны вопыт, будзе заўсёды ўспамінаць з цеплынёй.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий