Ивенецкие спортсмены-школьники вернулись с соревнований по легкой атлетике с достойными результатами

Спорт

Чарговы раз івянецкія спартсмены-школьнікі вярнуліся са спаборніцтваў з дастойнымі вынікамі. Першая сустрэча лёгкаатлетаў адбылася ў Мінску напрыканцы лютага.

Трэнер Аляксандр Станіслававіч Чарняўскі прывёз выхаванцаў на адкрытае першынство СДЮШАР “Дынама”. І яны не падманулі ўскладзеныя надзеі. Сяргей Халапук стаў першым у бегу на дыстанцыях 600 і 1000 метраў, бронзавы медаль на дыстанцыі 600 метраў заваяваў Уладзіслаў Лямбовіч. У малодшай групе вызначыліся Мікіта Шчарбінскі, “залаты” прызёр у бегу на 600 метраў, і Ілля Булынка, які атрымаў сярэбраны медаль за пакораныя 1000 метраў. Сярод дзяўчынак на той жа дыстанцыі другое і трэцяе месцы занялі Дзіяна Сакалоўская і Сняжана Бурачэўская адпаведна.

…Манеж Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы сустрэў івянчан гоманам шматлікіх груп падтрымак: на міжнародных спаборніцтвах бегуноў, куды паўдзельнічаць прыехалі больш за 40 каманд з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы і Латвіі, інакш і быць не магло.

Каманду Валожынскай ДЮСШ прадстаўлялі 5 чалавек. Былая выхаванка трэнера А. С. Чарняўскага Алёна Альхімовіч парадавала першым месцам у бегу на 800 і другім – на 1500 метраў. Упэўнены рывок наперад прынёс перамогу Дзмітрыю Віндзігульскаму, які бег 400 метраў. Сяргей Халапук стаў трэцім на паўтаракіламетровай дыстанцыі. Пераможцы і прызёры папоўнілі калекцыі ўзнагарод персанальнымі Кубкамі спаборніцтваў, а таксама медалямі і Граматамі.

Сяргей САДОЎСКІ.



Добавить комментарий