События минувшей недели

Общество

Пяты па ліку маладзёжны перасоўны мнагапрофільны цэнтр нядаўна разгарнуў сваю работу на тэрыторыі Вішнеўскага сельсавета.  Традыцыйныя і зусім новыя мерапрыемствы, сярод якіх спартыўныя спаборніцтвы, трэнінгі, майстар-класы, пасяджэнне клуба маладой сям’і, вячэрняя маладзёжная праграма, што праводзіліся ў мясцовых школе і Доме культуры, знайшлі сваіх прыхільнікаў.

***

Новую форму выхаваўчай работы распачаў педкалектыў СШ № 2 – выязны бацькоўскі сход, які адбыўся ў Бабровіцкім СДК. На пытанні бацькоў (пра іх 100-працэнтную яўку паклапаціліся зараней) адказвалі класныя кіраўнікі, псіхолаг, прадстаўнік інспекцыі па справах непаўналетніх і супрацоўнік РАНС.

***

У ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» запрацаваў кабінет па ахове працы, дзе рабочыя прадпрыемства будуць праходзіць інструктажы, здаваць экзамены (на камп’ютары ўстаноўлена спецыяльная праграма, якая дазволіць ацаніць практычныя веды кожнага). За кабінет адказвае інжынер М. Ф. Губіч.

***

У час вясенніх канікул 280 школьнікаў змаглі адпачыць у аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем, якія працавалі на базе 9 навучальных устаноў раёна: гімназіі, СШ № 1 і 2, Івянецкай, Ракаўскай, Каменскай, Дорскай, Пугачоўскай і Суднікаўскай школ. 10 мільёнаў 920 тысяч рублёў было выдаткавана з абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню.

***

Традыцыйную справаздачу па выніках 2010 года, аформленую ў прыгожы ілюстраваны часопіс, выдала Міністэрства транспарту і камунікацый. Там адзначаюцца лепшыя аўтатранспартныя прадпрыемствы краіны, па 4-5 з кожнай вобласці. Дзве старонкі адведзены ДУП “Аўтапарк № 14”, прыводзяцца эканамічныя паказчыкі, змешчаны фатаграфіі перадавых работнікаў.

***

Каля 200 юных жыхароў раёна ў час канікул пабывалі на экскурсіях, прапанаваных КУП “Валожын-спорт”. Асабліва запатрабаванымі аказаліся паездкі ў спартыўны комплекс “Мінск-Арэна” і цырк, Брэсцкую крэпасць і Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцей, Гродзенскі аквапарк, Лідскі замак, Навагрудскі музей А. Міцкевіча і завод шкляных вырабаў у пасёлку Бярозаўка.



Добавить комментарий