Пятилетняя девочка из Ивенца в три года освоила нотную грамоту

Официально

Сейчас Аня умеет играть дуэтом в четыре руки и не боится выступать на публике.

…Самы знакаміты ў гісторыі вундэркінд, напэўна, Моцарт, які ўмеў бліскуча іграць на скрыпцы і піяніна, калі яму было ўсяго тры гады. Шапэн упершыню дэбютаваў перад публікай у васьмігадовым узросце. Таксама вядома і аб чарнаскурым хлопчыку Томе Бліндэ. Ён у пяць гадоў іграў на піяніна левай і правай рукамі адначасова дзве розныя мелодыі і пры гэтым насвістваў трэцюю!

Пяцігадовая Аня Асіпацкая, якая наведвае Івянецкі дзіцячы яслі-сад “Лесавічок”, таксама з радасцю садзіцца за клавішы піяніна, хоць пакуль яе ножкі і не дацягваюцца да педаляў інструмента.

За два гады заняткаў у музычнага кіраўніка садка Рэнаты Віктараўны Казаковай дзяўчынка асвоіла нотную грамату, навучылася іграць дуэтам у чатыры рукі і не баяцца выступаць перад дарослымі на дзіцячых ранішніках.

Пакуль у рэпертуары маленькай Анечкі простыя дзіцячыя песенькі накшталт “Мішка з лялькай бойка тупаюць”. Але дзяўчынка марыць паступіць у музычную школу, каб навучыцца іграць, як дарослы музыкант.

Я пацікавілася, кім жа Аня будзе працаваць, як стане дарослай. І атрымала неспадзяваны адказ:

– Буду доктарам. Раптам мама з татам захварэюць, хто ж іх вылечыць, як не я?! Яшчэ ў мяне ёсць любімая песенька, “Тры жаданні” называецца. Там дзяўчынка марыць, каб тата добрым быў, каб маму ён любіў, і каб браціка гэтай дзяўчынцы падарыў. І ведаеце, у мяне, як у той песні, усё здзейснілася. Пяць месяцаў назад нарадзіўся брацік.

Алена ПАШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *