Девиз учителя – любовь…

Официально

Любі дзяцей, любі прадмет – і праца ладзіцца пачне. Гэткім дэвізам настаўніца хіміі і біялогіі Суднікаўскай сярэдняй школы Т. М. Янушкевіч кіруецца ўжо шмат гадоў. Яшчэ ніколі ён не падвёў педагога, прынёс давер вучняў, прызнанне бацькоў і павагу ў вялікай настаўніцкай сям’і раёна.

За плячамі Тамары Мар’янаўны звыш 30 гадоў плённай працы на ніве асветы. Здавалася б, каласальны багаж ведаў і майстэрства. Толькі прафесіянал ніколі не азіраецца назад, каб скарыстацца якім-небудзь “хітрым” педагагічным прыёмам з ранейшай практыкі. Вядома, вопыт дапамагае арганізоўваць выдатныя ўрокі, але гэтага Т. М. Янушкевіч мала. Штодзень яна шукае новыя шляхі да сэрцаў і думак сваіх вучняў.

У кожнага спецыяліста знойдзецца маленькі сакрэт прафесіянальнай паспяховасці. Ёсць такі і ў Тамары Мар’янаўны. “Трэба быць цікавай дзецям, даваць новыя веды так, каб школьнікі самі жадалі іх засвоіць”, – кажа настаўніца. Калі пачынала працаваць, гэтыя мудрыя педагагічныя прыёмы пераняла ў сваіх колішніх старэйшых калег – Віктара Васільевіча Налецкага, Стафаніі Эдвардаўны Янушкевіч, Леанарда Уладзіміравіча Саматыі… Гэтыя людзі дапамагалі станавіцца прафесіянальна, вучылі вучыць. А пытанняў, як і ва ўсіх маладых, было шмат…

Прайшлі гады, і сёння ўжо Т. М. Янушкевіч дае практычныя парады новым кадрам. Уласныя ж распрацоўкі, вялікая індывідуальная праца са школьнікамі штораз пацвярджаюць аўтарытэт настаўніцы і падмацоўваюць гонар навучальнай установы. Летась, напрыклад, дапамагала адзінаццацікласніцы Валянціне Янушкевіч у стварэнні работы “Гэта наша спадчына”, якую потым прадставілі на абласны конкурс “Прыродны і этнаграфічны патэнцыял Міншчыны”. Удалы змест творчага праекта, а таксама распрацаваны “ў дадатак” маршрут экскурсіі з падрабязным апісаннем кожнага пункта прыпынку журы ацаніла дастойна. Гэта работа адзначана ў вобласці Дыпломам II ступені.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий