Любительские команды на соревнованиях по волейболу и дартсу показали достойный результат

Спорт

У сярэдзіне сакавіка стартавала спартакіяда сярод прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна. У рамках спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па першых двух відах: валейболу і дартсу. У спаборніцтве па валейболу ўдзельнічалі 7 каманд, у дартсе – 9.

Пасля ўрачыстага адкрыцця спартакіяды, якое адбылося ў гімназіі № 1 г. Валожына, валейбольныя каманды былі разбіты на дзве падгрупы. Перамога ў гэтым відзе спорту дасталася камандзе воінскай часці № 30695 (капітан А. Ю. Аўсіенка), 2-е месца занялі настаўнікі з Івянецкай СШ (капітан Г. А. Жалток), трэцяя ступень п’едэстала дасталася спартсменам з сельгаспрадпрыемства “Падбярэззе” (капітан А. А. Грынкевіч). У дартсе прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е – каманда Івянецкай СШ, другі вынік паказала райспажыўтаварыства, трэцімі былі ліцэісты.

У час спартакіяды мне, як былому кіраўніку раённай спартыўнай арганізацыі і галоўнаму суддзі, успаміналіся 90-я гады, калі ў спаборніцтвах удзельнічала больш каманд з сельгаспрадпрыемстваў. Тады кіраўнікі праводзілі вялікую работу па актывізацыі фізічнай культуры і спорту. Зараз у раёне ўведзены ў эксплуатацыю каля дзесятка аграгарадкоў, дзе спартыўная работа павінна ісці на самым высокім узроўні, прапагандавацца здаровы лад жыцця сярод вясковых жыхароў.

Мікалай РАБЦАЎ,

галоўны суддзя спаборніцтваў.



Добавить комментарий