Предупредить домашнее насилие – задача проводимой акции

Общество

З 1 красавіка пачалася рэспубліканская акцыя “Дом без насілля”, якая будзе доўжыцца да канца месяца. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу грамадзян да праблемы дамашняга насілля і папярэджанне злачынстваў, якія ўчыняюцца на сямейна-бытавой глебе.

Работнікі праваахоўных органаў, адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны наведаюць сем’і, дзе раней ужо ўзнікалі канфліктныя сітуацыі. У навучальных установах і працоўных калектывах адбудуцца прафілактычныя лекцыі, арганізуюцца прагляды кінафільмаў на дадзеную тэматыку.

Летась з сем’яў, якія стаялі на ўліку як нядобранадзейныя, было забрана 30 непаўналетніх дзяцей. За тры месяцы бягучага года яшчэ шэсць падлеткаў накіраваны ў сацыяльны прытулак. Як паказвае практыка, такая сітуацыя ў большасці сем’яў складаецца ў асноўным з-за п’янства. Самае жахлівае, што бацькі, якія злоўжываюць алкаголем, перадаюць гэту хібу і сваім дзецям. Так, у 2010 годзе за распіццё спіртных напіткаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 83 непаўналетнія. Сваю “лепту” ў рост такіх правапарушэнняў унеслі і работнікі гандлю: летась у 14 магазінах раёна выяўлены факты продажу алкаголю падлеткам, прадаўцы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Тым не менш, падобныя правапарушэнні рэгіструюцца і сёлета.

Хацелася б, каб нашы жыхары не стаялі ў баку ад праблем, якія акрэслены вышэй, і паведамлялі пра факты насілля ў адносінах да непаўналетніх па тэлефонах: 55187, 55436, 58825.

Алег КАРАЧУН,

начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.



Добавить комментарий