Предприниматель из Ивенца Андрей Валерьевич Глеб успешно занимается реализацией памятников из гранита

Аграрный сектор и промышленность

Надмагільны помнік – гэта шчырая, удзячная памяць пра блізкіх і дарагіх людзей. І мы вырашылі ўнесці сваю лепту ў справу ўвекавечання гэтай памяці. З 2009 года працуем па аказанню наступных паслуг: займаемся вырабам, афармленнем, устаноўкай і дастаўкай помнікаў з граніту і гранітнай крошкі, а таксама рэалізуем разнастайную рытуальную прадукцыю з нержавеючай сталі, агароджы, крыжы, мемарыяльныя табліцы, кветнікі, вазы, цокалі і інш.

Івянецкі філіял з’яўляецца структурным падраздзяленнем ужо добра вядомага ў рэспубліцы вытворцы надмагільных помнікаў і аналагічнай прадукцыі – ААТ “КУП ІМПАРТ”, цэнтральны офіс якога размешчаны ў Калодзішчах, што пад Мінскам.

Матэрыял для вырабу помнікаў пастаўляецца з Фінляндыі, Індыі, Украіны, Расіі, Кітая. За адносна кароткі час: ад тыдня да 1-2 месяцаў у залежнасці ад складанасці работы мы выканаем любы заказ. Дзякуючы прамым пастаўкам сыравіны, прадпрыемства ўтрымлівае стабільную цэнавую палітыку.

Паважаныя заказчыкі, мы кваліфікавана ажыццявім увесь комплекс работ, згодна з вашым дызайнерскім праектам. У асартыменце як простыя, так і элітныя помнікі. У якасці базавага матэрыялу выкарыстоўваецца чорны і каляровы граніт (чырвоны, цёмна-зялёны, шэры, карычневы і г. д.), а таксама яго спалучэнні.

Паверхня пліт, прызначаных для помнікаў, добра адшліфавана і адпаліравана на станках з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў і сродкаў.

У асартыменце нашай прадукцыі разнастайныя формы і віды помнікаў – класічныя, незвычайныя, мастацкія, эксклюзіўныя. Мы прапаноўваем заказчыкам ужо распрацаваныя эскізы помнікаў, іншай рытуальнай прадукцыі, але гатовы выканаць работы і па індывідуальнаму праекту, з максімальным улікам вашых пажаданняў.

Андрэй Валер’евіч ГЛЕБ,

індывідуальны прадпрымальнік.



Добавить комментарий