Больш за 20 гадоў у Івянцы працуе знаёмы ўсім мясцовым жыхарам фатограф Генадзь Станіслававіч НАУМЧЫК.
З 1994 года пачаў ён індывідуальна-працоўную дзейнасць па аказанню фотапаслуг насельніцтву і да гэтай пары займаецца сваёй любімай справай. Яго бізнэс невялікі, але заўсёды запатрабаваны. У арандуемы ў Івянецкім Доме быту фотасалон, дзе ён працуе, шмат гадоў звяртаюцца жыхары Івянца, а таксама бліжэйшых населеных пунктаў суседніх раёнаў.
Прадпрымальнік добрасумленна і з любоўю адносіцца да сваёй справы. Прафесіянальна валодае сучаснай высакаякаснай лічбавай фотаапаратурай і камп’ютарнай графікай, пастаянна асвойвае новыя тэхналогіі, дзякуючы чаму хутка і якасна аказвае шырокі спектр фотапаслуг па невысокіх цэнах.
Асноўныя віды паслуг:
* Мастацкая фотаздымка ў павільёне і на выездзе (камп’ютарная апрацоўка).
*Тэрміновае фота (10 хвілін) на ўсе віды дакументаў (з касметычнай рэтушай).
* Вясельная фотаздымка (юбілеі і г. д.).
* Выраб фотаальбомаў і фотакніг (мантаж, калаж, рамкі і г. д.).
*Рэстаўрацыя старых, пашкоджаных фатаграфій (расфарбоўка чорна-белых фота, выраб партрэтаў).
* Тэрміновая раздрукоўка з лічбавых носьбітаў да 30х45 см (з карэкцыяй).
*Фотасувеніры (календары, буклеты, паштоўкі, наклейкі, бэджы, візіткі і г. д.).
*Сканіраванне.
*Ламініраванне (фота і дакументаў да А3).
*Пераплётныя работы (брашуроўка альбомаў, прэзентацый, буклетаў і г. д.).
Прадпрымальнік купляе старую фотаапаратуру (для калекцыі).